• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Чаго чакаць ад нас у гэтым годзе

    Кароткі FAQ па зменах у Цэнтры новых ідэй.

    Наш перазапуск павінен быў выглядаць інакш. Мы планавалі зрабіць яго разам з арганізацыяй буйной канферэнцыі, з запускам новага даследчага праекта, з фанфарамі. Замест гэтага мы перапісваем усе нашы планы на сёлета і, магчыма, наступны год. 

    Але каранавірус – гэта не прычына стаяць на месцы (хутчэй, наадварот). Таму мы пастанавілі цяпер перазапусціць сайт і расказваць вам, як мы змяняемся з перакананнем: “калі не ўзляцім, дык паплаваем”. 

    (Перад тым, як перайсці да зменаў, адна рэч. Наш сайт цяпер у тэставым рэжыме, таму калі пабачыце памылкі, калі ласка напішыце нам на пошту.) 

    Окей, што змяняецца?

    Мы ператвараемся ў аналітычны цэнтр. Гэта значыць, што вы можаце чакаць ад нас большай колькасці даследаванняў, аналітыкі ды змяншэння колькасці лайтовых матэрыялаў. 

    Каб падзел абавязкаў у нашай арганізацыі быў выразнейшы, цяпер у нас два дырэктары: Антон з’яўляецца выканаўчым дырэктарам, Рыгор – дырэктарам па даследаваннях.

    Пры гэтым мы захаваем сваё арыенцір на грамадскасць. Для нас важна служыць рэсурсам для шырокіх колаў, а не для вузкіх аўдыторый класічных аналітычных цэнтраў. 

    Якія нашы даследчыя прыярытэты?

    У нас чатыры прыярытэты: унутраная і вонкавая палітыка, рэгіянальнае/гарадское развіццё, адукацыя і будучыня Беларусі. Усё, што выходзіць па-за гэтыя прыярытэты, мы будзем публікаваць хіба што толькі зрэдку.

    Ці чакаць у гэтым годзе публічных івэнтаў?

    Цэнтр новых ідэй адмаўляецца ад жывых імпрэз, прынамсі на паўгода. Увесь гэты час мы будзем ладзіць мінімум адзін вебінар у тыдзень. Школа маладых рэфарматараў будзе дзейнічаць таксама ў анлайне – абвестка з’явіцца неўзабаве. 

    Якія галоўныя публікацыі на гэты год?

    У гэтыя дні мы сядаем за першую кнігу, якую мы прысвецім тэме, як Беларусь павінна развівацца пасля пандэміі. Мы плануем, што яна выйдзе ў сярэдзіне восені. Напрыканцы ж восені мы плануем публікацыю абноўленага Рэйтынга беларускіх гарадоў. 

    Магчыма, што сёлета мы таксама пачнем працу над новым даследаваннем па ўстойлівасці Беларусі.

    Ходзяць чуткі пра нейкую падкаст-платформу, што гэта такое?

    У нас стала шмат розных падкастаў і мы плануем яшчэ адзін пра беларускія рэгіёны. Каб нейкім чынам структураваць усе падкасты, мы вырашылі вывесці іх у асобны праект, вядомы пад кодавай назвай “падкаст-платформа”, на якой будуць не толькі нашыя падкасты, але і падкасты з усёй Беларусі. За лета мы гэта ўсё зробім, а ўвосень запусцімся.

    Як вас падтрымаць?

    Вы можаце падтрымаць нашу арганізацыю, пералічыўшы добраахвотнае ахвяраванне на рахунак.

    Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова “Цэнтр новых палітычных, эканамічных і сацыяльных ідэй”

    Мінск, вул. Амуратарская д. 7, офіс 2І – 11
    УНП: 192810403:
    Банкаўскі рахунак: BY30BELB30150123340060226000
    Код: BELBBY2X у ААТ “БелВЭБ”

    ПаказацьСхаваць каментары