Vitali Silitski
Fellowship
Стыпендыяльная праграма Цэнтра новых ідэй для падтрымкі маладых беларускіх даследчыкаў і даследчыц, якія імкнуцца развіваць ідэі, натхнёныя працамі Віталя Сіліцкага.
Дэдлайн падачы заявак:
10 сакавіка 2026
23:59 па Мінску
Падаць заяўку
Спікеры і спікеркі Future Ideas School
Джэймс Ніксі
Незалежны даследчык, былы дырэктар Праграмы па Расіі і Еўразіі ў Chatham House.
Майкл Макфол
Былы спецпасланнік ЗША ў Расіі, прафесар Stanford University.
Хілары Брыфа
Старшая выкладчыца ў галіне нацыянальнай бяспекі і намесніца дырэктара Centre for Defence Studies пры King’s College London.
Рыгор Астапеня
PhD, заснавальнік Цэнтра новых ідэй, дырэктар “Беларускай ініцыятывы” у Chatham House.
Антон Раднянкоў
Старшыня Рады Цэнтра новых ідэй.
Дар’я Урбан
Кіраўніца даследаванняў у Цэнтры новых ідэй, магістарка сацыялогіі.
Леся Руднік
PhD, дзеючая сябра Рады Цэнтра новых ідэй, Vitali Silitski Fellow – 2020.
Пераможцы атрымаюць:
Двухмесячную стажыроўку ў даследчай камандзе Цэнтра новых ідэй
Стыпендыю да 2000 € (брутта)
Экспертную падтрымку ў распрацоўцы ўласнага даследавання і публікацыю на сайце Цэнтра новых ідэй
Пра праграму
Праграма спалучае адукацыю, даследаванні і практычны досвед працы ў даследчай камандзе Цэнтра новых ідэй. Яе мэта — умацаваць аналітычны патэнцыял новага пакалення экспертаў і экспертак.
Стыпендыяльная праграма рэалізуецца ў межах праекта, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам.
Удзельніцы і ўдзельнікі праграмы змогуць:
Набыць даследчыя і аналітычныя кампетэнцыі праз лекцыі ад замежных даследчыкаў і даследчыц, а таксама экспертныя выступы ад каманды Цэнтра новых ідэй
Паспрабаваць сябе ў даследчай і аналітычнай працы ў грамадска-палітычнай сферы
Стаць часткай супольнасці, якая думае пра будучыню Беларусі праз даследаванні і дадзеныя
Якія даследаванні мы чакаем?
Даследчы праект павінен стаць развіццём або лагічным працягам адной з работ Віталя Сіліцкага. Тэмы могуць ахопліваць шырокі спектр грамадска-палітычных пытанняў, якія вызначаюць будучыню Беларусі. Азнаёміцца з працамі Віталя Сіліцкага можна па спасылцы.
Этапы праграмы
Падача заяўкі
23 лютага – 10 сакавіка 2026
Неабходна падаць кароткі пітч ідэі даследавання (да 300 словаў) і матывацыйны ліст.
Future Ideas School (анлайн)
13–25 сакавіка 2026
Лекцыі ад прадстаўнікоў і прадстаўніц буйных еўрапейскіх універсітэтаў і аналітычных цэнтраў.
Даведацца больш
Афлайн-частка і фінальны пітчынг
26–29 сакавіка 2026
На гэтым этапе вы дапрацуеце свае даследчыя ідэі ў паўнавартасныя аналітычныя эсэ і атрымаеце экспертную падтрымку ад каманды Цэнтра новых ідэй. Этап завершыцца ўрачыстым фінальным пітчынгам, падчас якога журы адбярэ да пяці пераможцаў.
Стажыроўка ў даследчай камандзе Цэнтра новых ідэй
6 красавіка – 5 чэрвеня 2026
Атрымаеце досвед працы ў даследчай камандзе над рэальнымі задачамі. Распрацуеце ўласнае даследаванне і зможаце апублікаваць на сайце Цэнтра новых ідэй.
Хто можа ўдзельнічаць?
Цэнтр новых ідэй не будзе вымагаць ад fellow адмовіцца ад сваіх працоўных абавязкаў, але мы чакаем, што пераможцы будуць прысвячаць дастатковую колькасць свайго часу праграме стажыроўкі.
Як падаць заяўку
Падайце сваю заяўку праз анлайн-форму.
Заяўка павінна ўключаць:
КРОК 1
Кароткі пітч даследчай ідэі
(да 300 словаў) з апісаннем пытанняў і метадаў даследавання. Ідэя павінна быць развіццём або лагічным працягам работ Віталя Сіліцкага.
КРОК 2
CV на англійскай мове
(да 2 старонак).
КРОК 3
Матывацыйны ліст
(да 300 словаў), у якім раскажыце пра свае даследчыя інтарэсы і чаму ўдзел у стыпендыі будзе карысны для вашага прафесійнага развіцця.
КРОК 4
Спіс найважнейшых публікацый.
Дэдлайн падачы заявак:
10 сакавіка 2026
23:59 па Мінску
Падаць заяўку
Цэнтр новых ідэй – даследчы інстытут, які спрыяе вырашэнню крызіса беларускай дзяржаўнасці. Мы робім гэта праз правядзенне незалежных даследаванняў, узмацненне грамадскага дыялогу і падтрымку будучых лідараў і лідарак.
Пра Віталя Сіліцкага
Віталь Сіліцкі (1972-2011) – адзін з найлепшых палітолагаў свайго пакалення на постсавецкай прасторы. Віталь быў першым дырэктарам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, даследчыкам у Стэнфардскім універсітэце і Нацыянальным фондзе ў падтрымку дэмакратыі. Да распрацаваных ім канцэпцый належаць “прэвентыўны аўтарытарызм” і “аўтарытарны інтэрнацыянал”. Віталь Сіліцкі памёр ад анкалогіі ва ўзросце 38 гадоў.
Болей пра Віталя можна даведацца на адмысловай старонцы.