Школа адбудзецца
з 4 кастрычніка да 4 лістапада.
Заняткі будуць праходзіць па будніх днях увечары і ў суботу ў першую палову дня. Навучанне зойме не больш за 2 гадзіны штодзень.
Гэта інтэнсіўная адукацыйная праграма, якая пройдзе ў анлайн-фармаце і будзе складацца з 3 сэнсавых блокаў: палітыка і дзяржаўнае ўпарадкаванне, эканоміка, сацыяльная сфера. Падчас анлайн-школы разам з беларускімі экспертамі і эксперткамі мы будзем разбірацца, як працуе дзяржава і як яе могуць палепшыць рэформы.
ты маладая лідарка ці малады лідар і табе
ад 18 да 30 гадоў
жадаеш даведацца больш пра рэформы і палепшыць практычныя і арганізацыйныя навыкі
маеш ідэі, як выкарыстаць веды, атрыманыя падчас школы, у сваёй супольнасці
ты толькі пачынаеш свой шлях у вывучэнні сацыяльных, палітычных і эканамічных працэсаў
Некаторыя з тэм, якія мы будзем абмяркоўваць падчас праграмы:
- Чым адрозніваюцца інстытуты ўлады і якая ад іх карысць?
- Як працуюць эканамічныя працэсы ў дзяржаве?
- Ці мусіць дзяржава клапаціцца пра людзей?
- Роля прававой сістэмы ў дзяржаве
- Якія рэформы ў эканоміцы патрэбны Беларусі?
- Што адбываецца з беларускай адукацыяй?
Мы будзем спалучаць лекцыі
з практычнымі заняткамі, працаваць у камандах разам з ментарамі і ментаркамі.
Мы правядзем каля 22 лекцый падчас Школы і некалькі дадатковых сустрэч у інтэрактыўным фармаце. Сустрэнемся на outdoor лекцыю пра ўрбаністыку, а таксама правядзем сустрэчу-знаёмства з профільнымі арганізацыямі і ініцыятывамі ў фармаце "Жывой бібляітэкі".


Падчас анлайн-школы будзе неабходна выканаць адно дамашняе заданне і распрацаваць ідэю рэформы ў якасці выпускнога праекта. Лепшыя ідэі рэформаў будуць апублікаваны на сайце праекта "Банк Ідэй", а іх аўтары і аўтаркі ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі і сертыфікатамі.
Цэнтр новых ідэй, Chatham House
Цэнтр новых ідэй
палітычны аглядальнік
Цэнтр новых ідэй, дактарант Універсітэта Джорджа Вашынгтона
CASE Belarus Team, ABBA
Цэнтр новых ідэй
adu.place
Цэнтр новых ідэй
Цэнтр урбаністыкі і дызайну, Urban Fellowship
Беларускі Хельсінкскі Камітэт
BEROC
BEROC
Анастасія Лузгіна
Стас Гарэлік
Дар'я Рублеўская
Кацярына Кузняцова
Таня Цярэшчанка
Кацярына Буніна
Павел Мацукевіч
Дзмітрый Крук
Антон раднянкоў
Рыгор Астапеня
Арцём шрайбман
Алесь Аляхновіч
  • Марына Стрыжэвіч
    інжынер-радыётэхнік
    Школа маладых рэфарматараў - гэта цудоўная пляцоўка для таго, каб атрымаць новыя каштоўныя сацыяльныя сувязі, бо ў адным месцы збіраюцца разнастайныя і цікавыя людзі. Таксама вельмі карысна было паслухаць лекцыі па тэмах, якімі да школы ты нават не цікавіўся, бо здавалася, што ты не адолееш у іх самастойна разбірацца. Школа - гэта месца, дзе ўсе твае ідэі падтрымліваюць, даюць экспертную ацэнку і парады, а таксама шануюць асабісты погляд і меркаванне.
  • Глеб Ляпейка
    журналіст
    Школа цудоўна збiрае ў адным месцы шмат людзей вельмi розных бэкграўндаў, якiя слухаюць спiкераў па ўсiх галоўных тэмах жыцця Беларусi − ад палiтыкi да рынка працы, ад эканомiкi да рэгiянальнага развiцця. I ў дадатак да гэтага − выступы пра сацыяльная сеткi ды пра iвэнт-менеджмент. Ахапiць так шмат тэмаў у такi кароткi час − мне такое вельмі падабаецца.
  • Яўген Фядотаў
    праграміст
    Школа молодых реформаторов - это клёво. Потому что жизнь хороша, когда ты имеешь удовольствие общаться как минимум с одним молодым реформатором, а тут прям с десятком. При этом все очень разные, но в то же время одинаково интересные. А ещё тут была возможность пообщаться с крутыми белорусскими политологами, экономистами, и много ещё с кем. Не ожидал, но вся эта обстановка даже заставила переосмыслить некоторые вещи и вдохновиться на новые свершения. Ради этого стоило закончить Школу молодых реформаторов, что настоятельно рекомендую сделать и остальным.
Мы прымаем заяўкі на ўдзел у школе да 30 верасня. Пра вынікі адбору паведамім з 1 да 3 кастрычніка.

Калі ў вас засталіся пытанні адносна школы, пішыце на скрыню info@newbelarus.vision з пазнакай "Школа маладых рэфарматараў"