Гэта першы выпадак з 1994 года, калі прэзідэнт спрабуе вырашыць пытанне ўзброенага гвалту. Нягледзячы на неаднаразовыя масавыя расстрэлы, якія адбыліся на працягу чатырох гадоў знаходжання на пасадзе.
Прэзідэнт Абама заклікае Кангрэс падтрымаць забарону ваеннай баявой зброі і боепрыпасаў высокай прапускной здольнасці, як тыя, што былі выкарыстаныя падчас забойства 20 дзяцей пачатковай школы ў мінулым месяцы у Ньютауне. Таксама Абама прапануе зрабіць больш жорсткім кантроль гандлю зброяй.
Права на валоданне зброяй замацавана ў Другой папраўцы да Канстытуцыі ЗША, таму для амерыканцаў пытанне абмежавання валодання зброяй, як і любыя іншыя спробы абмежавання персанальных свабод, ужо даўно з’яўляецца балючай і рызыкоўнай для ініцыятараў палітычнай праблемай.
У сераду Барак Абама, нягледзячы на моцную апазіцыю апаненту, не пабаяўся зрабіць выклік замацаванай амерыканскай культуры прыватнай зброі. Прэзідэнт прапанаваў забарону аўтаматычнай зброі, памяншэнне магазінаў да 10 куль, увядзенне ўсеагульнай праверкі анкетных дадзеных для пакупнікоў ўсіх відаў агнястрэльнай зброі і павышэнне сур’ёзнасці праверкі пацыентаў з псіхічнымі засмучэннямі.
ІДЭЯ АБАМЫ
У атачэнні дзяцей, якія пісалі яму лісты пра забойства сваіх аднакласнікаў у школе Ньютаўна, Абама сказаў: “Наша першая задача як грамадства гэта выхаванне нашых дзяцей у бяспецы. Гэта тое, за што нас будуць судзіць, і іх галасы павінны прымусіць нас змяніццца.” Абама назваў дзень, калі ён убачыў здымкі трагедыі ў Ньютаўне, горшым днём свайго прэзідэнцтва.
Абама заявіў, што рэформы накіраваныя не толькі на скарачэнне забойстваў падобных на Ньютаўнскае, але таксама на скарачэнне выпадкаў паўсядзённага гвалту ад пісталетаў наўсцяж ЗША. На працягу толькі аднаго месяца пасля трагедыі ў Канэкцікуце 900 амерыканцаў былі забітыя агнестрэльнай зброяй, сказаў ён.
“У бліжэйшыя дні я маю намер выкарыстаць любую палітычную вагу, якую надае мне гэтая пасада, каб зрабіць іх [рэформы-М.Р.] рэальнасцю”, сказаў ён.
Прапанаваныя ў сераду рэформы з’яўляююцца больш жорсткай версіяй закона 1994 году ўведзенага Клінтанам. Закон забараняў аўтаматычную і паўаўтаматычную зброю, але атрымаў сур’ёзную крытыку, таму што меў зашмат магчымасцяў легальнага абходу. План Абамы заклікае Кангрэс падоўжыць забарону на продаж зброі нападу, тэрмін дзеяння якой скончыўся ў 2004 годзе, патрабуе шчыльнай крымінальнай праверкі анкетных дадзеных на ўсіх пакупкікоў.
Чакаецца што новыя рэформы закрыюць шчыліну продажу зброі праз інтэрнэт-крамы і онлайн-паказы зброі, на якія зараз, па словах Абамы, прыходзіцца каля 40% усіх продажаў пісталетаў. Новы федэральны закон аб дэтальным адсочванні гандлю зброяй дазволіць, нарэшце, мэрам вялікіх гарадоў утрымацца на вуліцах ад зброі, якая была набыта ў іншых штатах.
АГНЯСТРЭЛЬНАЯ АПАЗІЦЫЯ
Зусім не ўсе з’яўляюцца прыхільнікамі такіх крокаў. Амбітныя прапановы прэзідэнта сутыкаюцца з вялізным супрацьстаяннем Кангрэсу. Сталую апазіцыю такім мерам прадстаўляюць рэспубліканцы, якія кантралююць Палату, але таксама і некаторыя дэмакраты, асабліва ў Сенаце, які пачне разгледаць прапанову ў бліжэйшыя два тыдні.
Вышэйшая нацыянальная ўстанова ўзбраення краіны, Нацыянальная стралковая асацыяцыя (NRA) кажа, што будзе змагацца з любымі спробамі абмежаваць доступ да зброі і боепрыпасаў. У першыя дні пасля трагедыі ў Ньютауне, Асацыяцыя прапанавала размясціць узброеных ахоўнікаў у кожнай школе ў Амерыцы. Група кажа, што акрамя нарастаючай лічбы прыхільнікаў, за апошні месяц яны атрымалі больш за 100.000 новых членаў.
У сераду Нацыянальная стралковая асацыяцыя выпусціла ролік, які называе Абаму “элітарным крывадушнікам”, таму што яго дачкі знаходзяцца пад абаронай узброеных ахоўнікаў у сваёй школе ў Вашынгтоне. Адначасова прэзідэнт, як сцвярджае ролік, выступае супраць узброеных ахоўнікаў у кожнай школе і спрыяе школам “вольным ад зброі”, такім чынам рызыкуючы жыццём не сваіх дзяцей.
Абама сказаў, што ён “скептычна” ставіцца да таго, што размяшчэнне яшчэ большай колькасці зброі ў школах з’яўляецца “адзіным адказам”. Прэзідэнт прызнаў, што пытанне зброі з’яўляецца акрамя ўсяго палітычнай праблемай, але ясна даў зразумець, што будзе дзейнічаць, нягледзячы на шырокую падтрымку NRA не толькі з боку рэспубліканцаў, але і дэмакратаў.
ПУБЛІЧНАЕ МЕРКАВАННЕ
Ніхто не чакаў, што пытанне кантролю над агнястрэльнай зброяй будзе мець настолькі высокую пазіцыю ў спісе прыярытэтаў Абамы, але з забойствам ў Ньютаўне шмат што змянілася. Апытанні паказваюць, што грамадскія настроі змяніліся на карысць ўзмацнення жорсткасці кантролю над агнястрэльнай зброяй. Па дадзеных апытання Washington Post-ABC News, апублікаванага ў панядзелак увечары, каля паловы амерыканцаў кажуць, што яны пачалі больш падтрымоўваць меры кантролю над агнястрэльнай зброяй пасля трагедыі ў Канэкцікуце. 58% рэспандэнтаў таксама падтрымоўваюць забарону на самыя магутныя вінтоўкі.
Такім чынам, падсілкоўваючыся абурэннем пасля Ньютаўна, Абама спадзяецца скарыстаць сентыменты пакуль яшчэ ёсць настрой для дзеянняў у Вашынгтоне. Пасля таго, як карціны трагедыі паслабеюць і ўспаміны пра падзеі неўзабаве знікнуць, прэзідэнту будзе цяжка працягваць прасоўваць ініцыятывы змены палітыцы ў дачыннені да зброі.
MOREOVER
Адразу ж пасля свайго выступу Абама падпісаў 23 указы, якія былі прынятыя непасрэдна без удзелу дадатковых інстанцый, а таксама прывялі ў рух іншыя праекты, якія не патрабуюць згоды Кангрэсу.
План прэзідэнта – гэты не адзіныя меры, якія прымаюцца ў пытанні кантролю над агнястрэльнай зброяй у краіне. Заканадаўцы штата Нью-Ёрк і губернатар Эндру Куомо ў аўторак падпісалі адзін з самых сур’ёзных заканадаўчых актаў кантролю над агнястрэльнай зброяй ў ЗША.
Мэр Нью-Ёрка Майкл Блумберг, перакананы прыхільнік кантролю за зброяй, сказаў, што нават больш жорсткі кантроль патрэбны, нягледзячы ні на што:
“Ніякі заканадаўчы акт не з’яўляецца поўнасцю дасканалым і ніякі заканадаўчы акт не з’яўляецца эфектыўным на 100 адсоткаў. Для прыкладу, перавышэнне хуткасці. Вы можаце час ад часу перавышаць ліміт хуткасці, але гэта не значыць, што мы зусім не павінны мець лімітаў хуткасці – яны абараняюць жыццё людзей.”