• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Пра нас

    Аб цэнтры
    Каманда
    Наша місія

    Хто мы такія

    Цэнтр новых ідэй – аналітычны цэнтр, прысвечаны магчымасцям развіцця і адказам на выклікі, якія стаяць перад Беларуссю ў ХХІ стагоддзі. Нашая місія ў тым, каб дапамагчы грамадству і дзяржаве пабудаваць больш адкрытую, заможную і ўстойлівую Беларусь. У жніўні 2021 года Мінгарвыканкам ліквідаваў інфармацыйна-асветніцкую ўстанову “Цэнтр новых палітычных, эканамічных і сацыяльных ідэй”. З 2022 года Цэнтр новых ідэй зарэгістравана як недзяржаўная арганізацыя ў Польшчы: Stowarzyszenie “Centrum Nowych Idei” NIP: 5272981894 REGON: 520747110 KRS: 0000939917

    Праз Цэнтр новых ідэй прайшлі дзясяткі актыўных людзей і мы заўсёды рады вітаць новых чальцоў у камандзе.

    Наша каманда
    > 10
    чалавек у камандзе

    Цэнтр новых ідэй – адна з найбольш папулярных недзяржаўных арганізацый, якая працуе дзеля ўстойлівай Беларусі. Больш за 35 тысяч чалавек падпісаныя на нашыя старонкі ў сацыяльных сетках — і гэтая лічба няспынна расце.

    > 40
    тысяч падпісантаў

    Да 2020 году мы ладзілі буйныя мерапрыемствы ў Мінску і ў рэгіёнах. Аднак пасля ліквідацыі арганізацыі працуем з беларусамі анлайн і афлайн у Варшаве і Вільне.

    > 65
    падзей

    Як падтрымаць ЦНІ

    Цэнтр новых ідэй не вядзе камерцыйнай дзейнасці, таму ў сваёй працы мы разлічваем на два рэсурсы: энтузіязм нашай каманды і вашую фінансавую дапамогу. Вы можаце падтрымаць нашу арганізацыю, пералічыўшы добраахвотнае ахвяраванне на наш Patreon.

    Цэнтр
    новых
    ідэй

    Цэнтр новых ідэй пабудаваў каманду з дзясяткаў людзей, большасць якіх мае іншыя сталыя месцы працы. Яны вядуць уласныя бізнесы, узначальваюць аддзелы ў міжнародных карпарацыях, працуюць у медыях, дыпламатычных прадстаўніцтвах і арганізацыях грамадзянскай супольнасці.

    Рыгор Астапеня

    Рыгор Астапеня

    Заснавальнік Цэнтра новых ідэй і дырэктар “Беларускай ініцыятывы” у Chatham House. Рыгор паходзіць з Салігорска і атрымаў доктарскую ступень (PhD) па паліталогіі ў Варшаўскім універсітэце.
    Падрабязней
    Леся Руднік

    Леся Руднік

    Дырэктарка Цэнтра новых ідэй. Паходзіць з Гродна, скончыла ЕГУ па накірунку паліталогія. У Швецыі атрымала дзве магістарскія ступені, па паліталогіі і журналістыцы, а зараз піша доктарскую, у межах якой даследуе тэхналогіі і дэмакратызацыю ў аўтарытарных краінах. Раней займала пасаду даследчыцы ў Цэнтры новых ідэй. Леся працавала аналітыкам і пісала для Belarus Digest, Atlantic Council. Працавала […]
    Падрабязней
    Дар’я Рублеўcкая

    Дар’я Рублеўcкая

    Каардынатарка адукацыйных праектаў Цэнтра новых ідэй. Навучалася ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце на Факультэце права, займалася студэнцкім і моладзевым актывізмам. Каардынуе ініцыятыву “Майстэрня паштовак салідарансці” і менеджарыць адукацыйныя праекты па правах чалавека. Трэнерка нефармальнай адукацыі.
    Падрабязней
    Ганна Краўчанка

    Ганна Краўчанка

    Кам’юніці – менеджарка Цэнтра новых ідэй. Скончыла БДЭУ ў Мінску на факультэце мэнэджмэнту. Працавала ў сферы маркетынгу ў B2B і B2C кампаніях. Актывістка. Кіраўніца праекта чат-бот «Рух большасці».
    Падрабязней
    Анастасія Рыжанкова

    Анастасія Рыжанкова

    Камунікацыйная менеджарка Цэнтра новых ідэй. Паходзіць са Слоніма. Навучалася ў Беларускім Дзяржаўным Эканамічным Ўніверсітэце на факультэце міжкультурных камунікацый. Працавала ў фондзе “Інтэракцыя” і Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йоханнеса Рау.
    Падрабязней
    Павел Слюнькін 

    Павел Слюнькін 

    Каардынатар праграмы ”Міжнародны экспертны трэк па Беларусі”.Павел з’яўляецца аналітыкам Еўрапейскай рады па міжнародных дачыненнях. Паходзіць з Берасця, з адзнакай скончыў факультэт міжнародных адносін БДУ, алумні шэрагу праграм Інстытута міжнародных адносін Клінгендаля (Нідэрланды), Універсітэта Уэйк-Форэст (ЗША), Фонду Фрыдрыха Эберта (Германія). Працаваў у Міністэрстве замежных спраў з 2014 па 2020 год і звольніўся на знак пратэсту супраць […]
    Падрабязней
    Генадзь Коршунаў

    Генадзь Коршунаў

    Старшы даследчык Цэнтра новых ідэй. Нарадзіўся і вырас у Мінску. З чырвоным дыпломам скончыў факультэт філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў 9 год у Інстытуце сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, потым па тры гады ў Інстытуце эканомікі, Белдзяржуніверсітэце і Цэнтры сістэмнага аналізу і стратэгічных даследванняў. З 2018 па 2020 гг. – дырэктар Інстытуту […]
    Падрабязней
    Таццяна Ашуркевіч

    Таццяна Ашуркевіч

    Палітычная журналістка. Нарадзілася ў Століне, скончыла БДУ па спецыяльнасці “Журналістыка міжнародная”. Раней працавала ў выданнях Onliner і “Зеркало”, стварала інтэрв’ю з беларускімі і замежнымі палітыкамі. Супрацоўнічала з выданнямі The New York Times Magazine, Tagesspiegel, Veridica. Сувядоўца падкаста пра міжнародную палітыку “Теперь понятно”. Навучаецца ў магістратуры ў Лондане, University of Westminster на спецыяльнасці “Міжнародныя адносіны і […]
    Падрабязней
    Павел Мацукевіч

    Павел Мацукевіч

    Старшы даследчык Цэнтра новых ідэй. Нарадзіўся ў Мінску, вырас у Салігорску. Скончыў факультэт міжнародных дачыненняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў два гады ў газеце “СБ. Беларусь сёння” і 15 гадоў у Міністэрстве замежных спраў, апошняя пасада — Часовы павераны ў справах Беларусі ў Швейцарыі.
    Падрабязней
    Герман Забаронак

    Герман Забаронак

    Малодшы даследчык ЦНІ. Выпускнік Вышэйшай Школы Эканомікі (Масква), магістр міжнароднай гандлёвай палітыкі. Зараз у магістратуры Варшаўскага ўніверсітэта, дзе вывучае ўплыў Расеі на рэгіён Усходняй Еўропы. Удзельнічаў у даследваннях ЦНІ: “Вобраз Беларусі ў міжнародных СМІ”, “Наратывы ў беларускай медыяпрасторы” і іншае. Цікавіцца тэмамі дэкаланізацыі, урбаністыкі, еўраінтэграцыі, рэформамі.
    Падрабязней
    Дзяніс Рабчук

    Дзяніс Рабчук

    Дзяніс – малодшы даследчык у Цэнтры новых ідэй. Дзяніс нарадзіўся і вырас у Берасці, на сённяшні момант вывучае эканамічныя і сацыяльныя навукі ва ўніверсітэце Баконі, Італія. Яго інтарэсы ўключаюць policy design, развіццё інстытутаў, палітычныя тэхналогіі і дэмакратызацыю.
    Падрабязней
    Мiкiта Чайкоўскi

    Мiкiта Чайкоўскi

    Малодшы даследчык ЦНІ. Нарадзіўся ў Менску, дзе скончыў бакалаўрыят БДЭУ па спецыялізацыі Эканамічная Сацыялогія i атрымаў Магістра Эканомікі. Мае вялікі досвед у Start-up асяроддзі і IT індустрыі, працуе на пасадзе Senior SEO Manager у амерыканскай IT кампаніi.
    Падрабязней

    Місія ЦНІ

    Для нас важна, каб ідэі, якія могуць зрабіць Беларусь больш адкрытай, заможнай і ўстойлівай, развіваліся, даходзілі да тых, хто прымае рашэнні. Калі найлепшыя прапановы дойдуць да шырокай аўдыторыі, то больш імаверна, што гэтыя ідэі будуць рэалізаваныя.

    Мы робім гэта праз уцягванне грамадства ў абмеркаванне рэформаў, правядзенне незалежных даследаванняў і падтрымку будучых лідараў.

    Мы імкнемся прыцягваць не толькі экспертаў, але ўключаць як мага больш шырокія групы грамадства ў дыскусію аб развіцці Беларусі. Мы робім гэта праз нашы мерапрыемствы, анлайн-пляцоўкі і супрацу з найбуйнейшымі беларускімі медыямі.

    Уцягваем грамадства

    Нашы даследаванні, заснаваныя на фактах і доказах, з’яўляюцца крыніцай экспертызы не толькі для традыцыйнай аўдыторыі аналітычных цэнтраў, але і для шырокіх грамадскіх колаў. Сярод нашых аналітычных прадуктаў — штогадовы Рэйтынг беларускіх гарадоў ды Індэкс беларускай будучыні.

    Праводзім даследаванні

    Мы ладзім адукацыйныя праграмы, сярод якіх Школа маладых рэфарматараў, Belarus Urban Fellowship і Vitali Silitski Fellowship. Акрамя таго, мы прыцягваем новых лідараў на нашы мерапрыемствы ў якасці гасцей і выступоўцаў ды даем магчымасць апублікаваць іх аналітыку на сайце Цэнтра новых ідэй.

    Інвестуем у будучых лідараў