падтрымаць нас

Палітыка

Алімпійскія гульні і палітычныя драмы

Алімпійскія гульні і палітычныя драмы
Пяць гістарычных фактаў, як палітыка і спорт перапляталіся на Алімпійскіх гульнях.


Уручэнне залатых медалёў украінскім біатланісткам для многіх сталася галоўнай падзеяў Алімпійскіх гульняў. Некаторыя заходнія СМІ круцілі цырымонію ўзнагароджвання некалькі разоў на дзень.

Па старой традыцыі, напярэдадні Алімпійскіх гульняў прынята прынята прыпыняць ўсе канфлікты. Аднак канчатковая фаза ўкраінскай рэвалюцыі прыпала як раз на перамогу ўкраінскага біятлону на Алімпійскіх гульняў, палітызаваўшы жаночую эстафетную гонку.

Ідэя ўзгадвае гістарычныя моманты, калі адкладзеныя канфлікты пераходзілі ў спартовую прастору.

1906 – Афіны

1

Вядомая сёння гісторыя пратэстаў пачалася на пазачарговых Алімпійскіх гульнях у Афінах. Не маючы свайго Нацыянальнага алімпійскага камітэту і пазбаўлены магчымасці выступаць за сваю краіну, Пітэр О’Конэр, ірландскі скакун у даўжыню, быў залічаны ў склад зборнай Брытаніі. Выйграўшы залатую і срэбную медалі, на цырымоніі ўзнагароджання ён без асаблівых ваганнях замест імперскага, узняў нацыянальны  ірландскі сцяг Erin go bragh.

1936 – Берлін

2

Гульні ў Берліне лічацца сумнай старонкай алімпійскага руху, праз пануючую на той Алімпіядзе напружанасць. Аднак, нікому не магла прыйсці і думка, што ўжо праз некалькі год палова герояў алімпіяды пачне забіваць адзін аднога на сапраўдных палях бою, а другая палова згіне ў канцлагерах.
Алімпіяда ж 1936 году павінна была быць трыўмфам арыйскай нацыі. Свята сапсаваў афраамерыканец Джэсі Оўэнс, выйгаўшы за ЗША 4 залатых  медалі па лёгкай атлетыцы і зрабіўшыся сапраўдным героем алімпіяды.

1968 – Мехіка

3

Падчас гульняў у Мехіка сілу набіраў рух за правы чорнаскурых. Апагеем гэтага стала ўзнагароджанне пераможцаў па бегу. Падчас выканання нацыянальнага гімну ЗША, Томі Сміт і Джон Карлас, залаты і бронзавы чэмпіёны, нізка схілілі галовы, закрылі вочы і паднялі ўверх рукі ў чорных пальчатках. Абодва стаялі на памосце басанож, сімвалізуючы цяжкае становічна афраамерыканцаў у ЗША. Цягам наступнага скандалу іх адлічілі са зборнай і прымусілі хутка пакінуць Алімпіяду.

1972 – Берлін

4

Гэтыя Алімпійскія гульні павінны былі зрабіцца сымбалям прымірэння і паўнавартаснага вяртання Германіі ў міжнародную супольнасць. Аднак палестынская радыкальная групоўка «Чорны верасень» захапіла  зборную Ізраіля. У выніку  няўдалай спецаперацыі па вызваленню, 11 чальцоў ізраільскай зборнай загінулі.

2000 – Сіднэй

5

Пасля гадоў прыгнёту, на хатніх гульнях ў Аўстраліі, Алімпійскі агонь запаліць абарыгенка Кэці Фрыман. Пасля, на хвалі ўздыму, яна пераможа ў бегу на 400м, а круг пашаны прайдзе з двума сцягамі:  нацыянальным сцягам і сцягам аўстралійскіх абарыгенаў. І гэта за 13 год да афіцыйнага прызнання абарыгенаў карэнным насельніцтвам матэрыка.