Наша мэта
Спрыяць вырашэнню крызіса беларускай дзяржаўнасці праз незалежныя даследаванні, узмацненне грамадскага дыялогу, падтрымку будучых лідараў і лідарак.
Штогод мы:
- праводзім і публікуем да дзесяці даследаванняў пра Беларусь;
- рэгулярна аналізуем сацыяльна-палітычныя падзеі Усходняй Еўропы і свету праз нашы артыкулы і каментары ў СМІ;
- праводзім нефармальныя адукацыйныя праграмы для моладзі, як адзін з ключавых інструментаў доўгатэрміновых дэмакратычных зменаў у Беларусі;
- ладзім івэнты, якія становяцца прасторай для адкрытага грамадскага дыялогу.
Калі шануеце усё тое, што мы робім – можаце падтрымаць нас часткай сваіх падаткаў.
Як гэта зрабіць?
Калі вы плаціце падаткі ў Польшчы, у дэкларацыі (PIT-37, PIT-36) на podatki.gov.pl ёсць графа “Wniosek o przekazanie 1,5% podatku na rzecz OPP”. Праз яе можна перадаць частку падатку ЦНІ. Калі нічога не ўказаць, грошы застануцца ў бюджэце дзяржавы.
- Упішыце нумар KRS: 0000270261
- У полі “Cel szczegółowy” укажыце: CENTRUM NOWYCH IDEI 30158
- Укажыце суму (да 1,5%)
Для вас адна хвіліна і радок у PIT, а для нас – значная падтрымка нашай дзейнасці.
