падтрымаць нас

Артыкулы

Цэнтр новых ідэй прызналі “экстрэмісцкім фармаваннем”

Цэнтр новых ідэй прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем"

Што гэта значыць? Для нас — нічога. Уся каманда ЦНІ знаходзіцца за межамі Беларусі ў бяспецы і будзе працягваць сваю даследчую і адукацыйную дзейнасць.

Але нашых чытачаў і падпісантаў, якія знаходзяцца ў Беларусі або плануюць наведваць краіну, настойліва просім прыняць меры бяспекі.

Сацсеткі:

– Адпішыцеся ад сацыяльных сетак ЦНІ. Чытаць нас можна і без падпіскі.

– Не пакідайце лайкі і каменты пад нашымі публікацыямі, не рабіце рэпосты.

– Праверце і выдаліце свае лайкі, каментары пад нашымі публікацыямі.

– Выдаліце ўсе рэпосты нашага кантэнту ў сваіх сацсетках, спасылкі на наш сайт на саіх сайтах, асабістых перапісках, публікацых і навуковых працах.

Рассылкі:

– Калі вы падпісаныя на рассылку ЦНІ па электроннай пошце, то ў канцы ліста націсніце кпонку “Адпісацца ад рассылкі”, або напішыце нам пра гэта на info@newideas.center.

– Выдаліце ў вашай паштовай скрыне нашыя папярэднія рассылкі (у вэб-версіі і паштовай праграме на ноўтбуку, калі такой карыстацеся), а таксама пачысціце сметніцу з выдаленнемі лістамі.

Сайт:

– Пры наведванні нашых рэсурсаў выкарыстоўвайце VPN і рэжым інкогніта ў браўзеры, не забывайце ачышчаць гісторыю наведаных старонак.

– Праверце закладкі ў браўзеры.

– Праверце, ці ёсць на вашых дэвайсах скрыншоты нашых публікацый і выдаліце іх (і ачысціце сметніцу!).

Офлайн:

– Калі ў вас засталіся бэйджы, мерч, друкаваныя матэрыялы ЦНІ з ранейшых івэнтаў, калі ласка, пазбаўцеся ад гэтага.

Дапамажыце нам распаўсюдзіць гэтую інфармацыю! Нам складана дацягнуцца да кожнага, хто чытаў, лайкаў, рэпосціў матэрыялы ЦНІ ці ўдзельнічаў у нашых праграмах. Калі ласка, калі вы ведаеце, што вашыя сяброўкі ці сябры могуць знаходзіцца пад пагрозай, то перадайце ім гэтую інфармацыю і інструкцыі!

Застаемся на сувязі і працягваем працаваць!