падтрымаць нас

Артыкулы

Хто з беларускага дэмакратычнага руху нас цікавіць? Каму мы давяраем?

Хто з беларускага дэмакратычнага руху нас цікавіць? Каму мы давяраем?

Амаль год таму, у траўні 2024-га года, ЦНІ разам з праектам “Ёсць пытанне” рабіў даследаванне прадэмакратычнай часткі беларускага грамадства. У фокусе ўвагі было стаўленне да беларускіх дэмакратычных палітыкаў, палітычных структур і грамадзянскіх ініцыятыў. Цяпер мы пастанавілі паўтарыць даследаванне і паглядзець, што змянілася за год.

Апытанне праходзіла ў сакавіку 2025-га года. Колькасць апытаных – 537 чалавек, з якіх 358 – беларусы замежжа. Рэкрутацыя адбывалася праз чат-боты ў “Тэлеграме” і “Вайберы”. Частка пытанняў тычылася даверу і ведаў пра дзейнасць беларускіх прадэмакратычных палітыкаў, палітычных сілаў і розных ініцыятываў ды суполак. Гэтыя дадзеныя мы параўналі са звесткамі, атрыманымі паводле аналагічнай методыкі ў траўні-чэрвені 2024-га года, акурат пасля выбараў у Каардынацыйную раду ІІІ склікання (тады выбарка даследавання склала 1398 чалавек; з іх 913 – беларусы замежжа).

Веды пра дзейнасць і давер да палітыкаў

Цягам мінулага года тройка палітычных лідараў, за дзейнасцю якіх людзі сочаць і каму давяраюць, не змянілася. Гэта:

  1. Святлана Ціханоўская – ведаюць пра яе дзейнасць 94,5%, давяраюць 83,4% апытаных;
  2. Павел Латушка – за яго дзейнасцю сочаць 89,3%, давяраюць 64,9%;
  3. Франак Вячорка – ведаюць 72,7%, давяраюць 38,7%.

Аднак па-за межамі тройкі лідараў адбыліся пэўныя змены.

Вядомасць

Давер

2025

2024

Розніца

2025

2024

Розніца

Хто з беларускага дэмакратычнага руху нас цікавіць? Каму мы давяраем?

Святлана Ціханоўская

94,5

96,4

-1,9

83,4

86,6

-3,2

Хто з беларускага дэмакратычнага руху нас цікавіць? Каму мы давяраем?

Павел Латушка

89,3

91,9

-2,6

64,9

71,0

-6,1

Хто з беларускага дэмакратычнага руху нас цікавіць? Каму мы давяраем?

Франак Вячорка

72,7

73,1

-0,4

38,7

37,3

1,4

Хто з беларускага дэмакратычнага руху нас цікавіць? Каму мы давяраем?

Валерый Кавалеўскі

49,7

56,8

-7,1

23,2

25,8

-2,6

Хто з беларускага дэмакратычнага руху нас цікавіць? Каму мы давяраем?

Валерый Сахашчык

49,2

67,5

-18,3

21,5

34,9

-13,4

Хто з беларускага дэмакратычнага руху нас цікавіць? Каму мы давяраем?

Вадзім Пракоп’еў

57,3

66,7

-9,4

18,7

26,2

-7,5

Хто з беларускага дэмакратычнага руху нас цікавіць? Каму мы давяраем?

Зянон Пазняк

63,7

70,9

-7,2

12,6

24,3

-11,7

Хто з беларускага дэмакратычнага руху нас цікавіць? Каму мы давяраем?

Вольга Гарбунова

25,6

34,6

-9,0

12,3

19,4

-7,1

Хто з беларускага дэмакратычнага руху нас цікавіць? Каму мы давяраем?

Алена Жываглод

25,4

27,4

-2,0

11,7

13,2

-1,5

Хто з беларускага дэмакратычнага руху нас цікавіць? Каму мы давяраем?

Аляксандр Азараў

41,6

58,3

-16,7

3,6

6,3

-2,7

Хто з беларускага дэмакратычнага руху нас цікавіць? Каму мы давяраем?

Іван Краўцоў

19,8

23,4

-3,6

3,6

4,9

-1,3

Хто з беларускага дэмакратычнага руху нас цікавіць? Каму мы давяраем?

Андрэй Ягораў

19,2

24,9

-5,7

3,6

8,8

-5,2

Хто з беларускага дэмакратычнага руху нас цікавіць? Каму мы давяраем?

Вольга Зазулінская

7,2

2,8

Не ведаю ні пра каго ў спісе

3,6

1,8

7,2

4,5

Тут і далей “вядомасць” ацэньвалася на падставе адказаў на пытанне: “Пра дзейнасць каго з наступных палітычных лідараў Вы ведаеце?” Тут і далей “давер” ацэньваўся паводле адказаў на пытанне: “Каму з палітычных лідараў Вы ў нейкай ступені давяраеце?”

Па-першае, праз адстаўку з Аб’яднанага пераходнага кабінета (і далейшую адмову ад палітычнай дзейнасці) значна знізіліся і вядомасць, і давер да Валерыя Сахашчыка (на -18% і -13% адпаведна). Тая ж прычына – выхад з АПК – паўплывала і на паказнікі Вольгі Гарбуновай, хаця і не так моцна, як у выпадку з Сахашчыкам (-9% і -7% адпаведна).

Па-другое, пасля паразы на мінулых выбарах знізіліся паказнікі вядомасці і даверу да прадстаўнікоў “Блоку Пракоп’ева–Ягорава”. Так, веды пра дзейнасць Вадзіма Пракоп’ева зменшыліся на 9%, давер упаў на 8%. Аналагічныя паказнікі Андрэя Ягорава склалі -6% і -5% адпаведна.

Трэці момант: зніжэнне паказнікаў “дыназаўра” беларускага дэмакратычнага руху – Зянона Пазняка. Цягам мінулага года доля знаёмых з ягонай дзейнасцю зменшылася на 7%, а адсотак людзей з даверам да яго – на 12%.

Палітычныя структуры і групы

Як і год таму, галоўнай інстытуцыянальнай структурай беларускіх дэмакратычных сілаў застаецца Офіс Святланы Ціханоўскай, хаця цягам гэтага перыяду давер да Офіса крыху знізіўся (на 6%).

Вядомасць

Давер

2025

2024

Розніца

2025

2024

Розніца

Офіс Святланы Ціханоўскай

91,8

94,3

-2,5

77,6

83,1

-5,5

Аб'яднаны пераходны кабінет (АПК)

62,6

68,4

-5,8

38,1

45,3

-7,2

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ)

59,6

66,3

-6,7

37,5

46,5

-9,0

Каардынацыйная рада (КР)

68,3

76,5

-8,2

30,7

46,4

-15,7

Штаб Віктара Бабарыкі

51,4

45,8

5,6

23,9

24,9

-1,0

Вераніка і Валерый Цапкала

43,6

37,2

6,4

4,4

3,1

1,3

Не ведаю ні пра каго ў спісе

3,4

2,8

0,6

9,8

7,6

2,2

Летась паводле вядомасці адразу за Офісам ішлі шчыльнай групай тры структуры – НАУ, КР і АПК. Тая ж тройка была ў лідарах і паводле даверу: КР – 77%, АПК – 68%, НАУ – 66%. Цяпер сітуацыя змянілася, перадусім праз страту пазіцый Каардынацыйнай радай. Цікавасць да яе дзейнасці апала на 8%, а давер – на 16%. На гэтым тле крыху павысілася цікаўнасць да аўтсайдараў беларускага дэмакратычнага руху (штаб Віктара Бабарыкі і Веранікі ды Валерыя Цапкалаў), праўда, гэта не адбілася на даверы да іх.

Такім чынам, на актуальны момант трыма галоўнымі палітычнымі структурамі з’яўляюцца: Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны пераходны кабінет і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне. Каардынацыйная рада ў гэты спіс не ўваходзіць.

Ініцыятывы (грамадскія і не толькі)

Цягам апошняга часу некалькі значных грамадзянскіх ініцыятыў, на вялікі жаль, спынілі сваё існаванне. Таму параўнальна з леташнімі звесткамі цяпер мы падаем ацэнкі вядомасці і даверу да меншага спісу грамадзянскіх ініцыятыў.

Вядомасць

Карыснасць

2025

2024

Розніца

2025

2024

Розніца

“Кіберпартызаны”

91,3

93,4

-2,1

87,3

88,5

-1,2

Праваабарончы цэнтр “Вясна”

90,2

88,7

1,5

87,1

83,3

3,8

Полк імя Кастуся Каліноўскага

90,2

93,1

-2,9

80,0

81,7

-1,7

BySol

75,9

74,6

1,3

64,3

67,3

-3,0

ByHelp

64,0

65,0

-1,0

51,4

53,2

-1,8

BelPol (прадстаўнікі: Уладзімір Жыгар, Аляксандр Кабанаў, Мацвей Купрэйчык, Андрэй Астаповіч)

66,5

66,7

-0,2

49,7

49,4

0,3

Cайт для сяброўства з палітвязнямі Politzek.me

40,5

48,7

-8,2

40,7

47,2

-6,5

Дадатак "Свае" (раней "Новая Беларусь")

38,6

55,9

-17,3

39,5

49,3

-9,8

“Сумленныя людзі”

50,5

49,3

1,2

39,0

40,5

-1,5

INeedHelpBY

35,8

40,6

-4,8

34,0

40,5

-6,5

“СтопПрапаганда”

19,8

20,2

-0,4

26,5

24,2

2,3

ByPol (прадстаўнікі: Аляксандр Азараў, Станіслаў Лупаносаў)

55,2

65,1

-9,9

26,1

27,7

-1,6

Ініцыятыва "Вольныя"

5,3

12,1

“Карыснасць” ацэньвалася на падставе адказаў на пытанне: “Дзейнасць якіх з наступных ініцыятываў і суполак Вы ацэньваеце як карысную для Беларусі?”

Як і ў выпадках з палітыкамі ды палітычнымі структурамі, тройка лідараў сярод грамадзянскіх ініцыятыў з мінулага года не змянілася. Гэта “Кіберпартызаны”, ПЦ “Вясна” і Полк імя Кастуся Каліноўскага. Тут маем толькі адзін нюанс – “Вясна” і каліноўцы памяняліся месцамі, і другое месца цяпер займаюць менавіта вясноўцы.

Наступная тройка ініцыятыў – BySol, ByHelp і BelPol (прадстаўнікі: Уладзімір Жыгар, Аляксандр Кабанаў, Мацвей Купрэйчык, Андрэй Астаповіч) – цалкам захавалася ў тым выглядзе, як гэта было летась.

Самая значная змена, якая адбылася са стаўленнем да пэўнай ініцыятывы, адбылася з е-платформай “Новая Беларусь”, якая правяла рэбрэндынг і стала дадаткам “Свае”. Як бачна з лічбаў, гэты рэбрэндынг пакуль не дадаў пунктаў папулярнасці гэтай ініцыятыве.  

У падсумаванні можна канстатаваць, што структура асноўных гульцоў беларускага дэмакратычнага руху (прынамсі, у выгнанні) збольшага склалася. Ваганні ў стаўленні да лідараў мінімальныя, а адносіны да прадстаўнікоў сярэдняга ўзроўню іерархіі дэмакратычнага руху залежаць не столькі ад іх дасягненняў, колькі ад наяўнасці альбо адсутнасці вялікіх правалаў у дзейнасці.

Фота вокладкі: Амбасада ЗША ў Беларусі