Калі вы чытаеце гэтыя радкі, хутчэй за ўсё, вы знаходзіцеся ў горадзе. Гэта не складана прадказаць, бо мы жывем у вельмі ўрбанізаванай краіне. Але пры гэтым гарадскім праблемам надаецца не вельмі вялікая ўвага. Мы прызвычаіліся мысліць альбо вельмі маштабна (як пабудаваць ІТ-краіну?), альбо зусім лакальна (як парамантаваць лавачкі?), альбо толькі пра Мінск.
Таму мы ў Цэнтры новых ідэй ужо чатыры гады аналізуем праблемы рэгіёнаў і ладзім мясцовыя мерапрыемствы. У 2018-ым годзе мы запусцілі штогадовы Рэйтынг беларускіх гарадоў, каб яшчэ лепш разумець рэгіянальную дынаміку.
У гэтым годзе мы рады анансаваць Belarus Urban Day – серыю мерапрыемстваў, якія пройдуць цягам аднаго тыдня ў пяці беларускіх гарадах. Гэта будуць сустрэчы, на якіх эксперты, актывісты, адмыслоўцы ў урбанізме і экалогіі, турызме і культуры будуць разам абмяркоўваць, як паляпшаць нашыя гарады.
- У Гомелі дыскусія “Горад, дзе хочацца жыць” адбудзецца ў нядзелю, 17 лістапада, ад 15:00 да 18:00 у прасторы “Зеленый дом” (вул. Барыкіна 155, другі паверх). Падзея ў Facebook i VK. Рэгістрацыя – тут. Прыгожая афіша – тут.
- У Магілёве дыскусія “Дзе мы ў горадзе “М”?” адбудзецца ў панядзелак, 18 лістапада, ад 18:30 да 20:30 у кнігарні “Читайбург” (вул. Ленінская, 41, ГЦ “Аліса”, бакавы ўваход). Падзея ў Facebook i VK. Рэгістрацыя – тут. Прыгожая афіша – тут.
- У Брэсце дыскусія “Як змяняецца найлепшы горад краіны” адбудзецца ў чацвер, 21 лістапада, ад 18:30 да 20:30 у агенцтве рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” (вул. Маякоўскага, 46). Падзея ў Facebook i VK. Рэгістрацыя – тут. Прыгожая афіша – тут.
- У Наваполацку дыскусія “Як вырашыць транспартныя праблемы горада” адбудзецца ў суботу, 23 лістапада, ад 16:00 да 20:00 у бібліятэцы ім. Маякоўскага (вул. Калініна, 1). Падзея ў Facebook i VK. Рэгістрацыя – тут. Прыгожая афіша – тут.
- У Віцебску дыскусія “Віцебск – горад для жыцця?” адбудзецца ў нядзелю, 24 лістапада, ад 15:00 да 17:30 у офісе YMCA (вул. Кастрычніцкая, 13). Падзея ў Facebook i VK. Рэгістрацыя – тут. Прыгожая афіша – тут.
Мы праводзім гэтыя мерапрыемствы ў супрацы з Belarus Urban Fellows – праграмай, накіраванай на падтрымку новых лідарак і лідараў, якія займаюцца развіццём сваіх рэгіёнаў і гарадоў, каб узмацніць іх уздзеянне і спрыяць новай хвалі грамадскай актыўнасці.