У межах Belarus Urban Fellowship удзельнікі пабудуюць прафесійныя кантакты з найлепшымі беларускімі адмыслоўцамі ў галіне рэгіянальнага/гарадскога развіцця, пройдуць курс развіцця менеджарскіх здольнасцяў і пазнаёмяцца з айчыннымі лідарамі меркаванняў ды замежнымі дыпламатамі.
Апроч таго, кожны з удзельнікаў будзе мець асабістую лідарскую праграму, распрацаваную пры яе/яго ўдзеле і накіраваную выключна на развіццё яе/яго. Мы чакаем, што Fellows далучацца да стварэння рэйтынга беларускіх гарадоў паводле Цэнтра новых ідэй.
Belarus Urban Fellowship – гэта не адукацыйная праграма, на якой удзельнікі будуць вывучаць пэўныя прадметы, а практычная, накіраваная на развіццё новых лідараў і рэалізацыю іх мэтаў.
Вызначэнне мэтаў і іх выкананне будзе адбывацца на/паміж трыма трохдзённымі сесіямі, якія адбудуцца ў Мінску на пачатку верасня, кастрычніка і лістапада. Пасля паспяховага праходжання трох першых з’ездаў удзельнікі правядуць выніковую сесію ў Берліне, у межах якой яны сустрэнуцца з прадстаўнікамі найлепшых урбаністычных арганізацый, аналітычных цэнтраў і НДА Германіі.
Крытэрыі і адбор:
Праграма Belarus Urban Fellowship скіраваная да прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці, бізнесу, акадэмічнай сферы, медыяў і дзяржаўных органаў. Мы шукаем новых лідараў, якія маюць не больш за 30 гадоў і стала знаходзяцца ў Беларусі (пражыванне па-за Мінскам будзе перавагай).
Для падачы на ўдзел у праграме патрэбныя толькі два дакументы:
- Рэзюмэ, у якім будуць выразна зазначаныя дасягненні заяўніка.
- Матывацыйны ліст.
Заяўкі прымаюцца на belarusurbanfellowship@gmail.com да 15 ліпеня.