Аперацыя “Воблачны слуп” – гэта яскравы прыклад новай, сучаснай вайны. Паралельна з вайсковымі дзеяннямі ідзе медыйная барацьба, якая маё ўсё большае значэнне. Пакуль Ізраіль перамагае ў ваенным сэнсе, Палестына валадарыць ў медыйным. І гэтым задаволеная. Габрэі не спадзяюцца, што Ізраіль калі-небудзь пазбавіцца пагрозаў тэрарызму. Але ці ведае Ізраіль, што для большасці свету менавіта ён выглядае тэрарыстам?
Сусветныя медыі сёння штогадзіну паўтараць рэпартажы аб ахвярах ізраільскіх бамбардаванняў. Тое, як паказваюць ахвяраў вызначае стаўленне міжнароднай супольнасці да вайны. Людзі бачаць у тэлевізары ахвяраў ізраільскіх атакаў і становяцца на бок Палестыны. У той момант кіраўніцтва Палестыны, Хамас, Ісламісцкі Джыхад выглядаюць ахвярамі “жыда-масонскай змовы”.
Сённяшняй вайны можна было б пазбегнуць, калі б у Ізраілі і Палестыне так не любілі ваяваць. Перадусім, у Палестыне. Арабскія тэрарыстычныя арганізацыі не пакідалі у супакоі паўднёвую частку Ізраіля, амаль штодня выпускаючы ракеты.
Аперацыя была прыспешаная яшчэ 2 падзеямі. Па-першае, 22 студзеня прэм’ер-міністр Ізраіля Нетаньяху будзе змагацца за пераабранне. Для яго вельмі зручна, што сацыяльна-эканамічныя праблемы адыйшлі ў цень выбарчай кампаніі. Забойства некалькіх вядомых палестынскіх тэрарыстаў пазітыўна ўплывае на ягоны вобраз. Па-другое, 29 лістапада Генеральная Асамблея ААН прыме рашэнне аб новым статусе Палестыны ў арганізацыі. Фактычна, рашэнне ўжо прынятае на карысць Палестыны. Гэтаму паспрыяў і Ізраіль сваімі бамбардаваннямі мірных жыхароў.
Фармальна Ізраіль мае поўнае права да правядзення аперацыі. Адзінае, што спыняе Ізраіль ад пачатку наземнай аперацыі гэта ўласная дэмакратычнасць. Ізраільскія ўлады залежаць ад публічнага меркавання, таму прытрымліваюцца падыходу “мінімалізацыі ўласных стратаў”. Калі аперацыя стане наземнай, то пачнуць паміраць ізраільскія жаўнеры. Гэта прывядзе да негатыўнага вобразу вайны ў габрэйскім грамадстве
Праблема ў тым, што Ізраіль не хоча глядзець у корань праблемы і спрабаваць дамаўляцца. Ні для каго ні сакрэт, што Ізраіль у ваенным сэнсе мацнейшы за Палестыну ў дзесяткі разоў. Фактычна, Ізраіль можа зрабіць з Палестынай усё што хоча. Егіпет і краіны Блізкага Ўсходу ахвотна бы вайскова дапамаглі Палестыне, але Ізраіль мілітарна дамінуе у рэгіёне. Ніводная арабская краіна не хацела б перажыць сорам вайсковай паразы габрэйскай дзяржаве.
Аднак Ізраіль палітычна прайграў. Чым больш будзе працягваецца “Воблачны слуп”, чым больш будзе ахвяраў сярод мірных жыхароў, тым больш губляе Ізраіль. Нават Злучаныя Штаты з меншай ахвотай падтрымліваюць свайго саюзніка.
Ізраіль мусіць пачаць шукаць сабе новых саюзнікаў і праводзіць больш маральную палітыку (прыклад таго, што не варта рабіць). Калі Ізраіль выглядае ў свеце горш за Хамас, то ізраільскім лідэрам ёсць пра што падумаць.
Наземная аперацыя можа стаць онлайн-шоў гвалту габрэяў над мірнымі жыхарамі Палестыны, што будзе прыводзіць да далейшай эскалацыі міжцывілізацыйнага канфлікту. Гэтай восенню Генры Кісінджер заявіў, што праз 10 гадоў такой дзяржавы як Ізраіль не будзе існаваць. Калі ізраільцяне далей будуць больш ваяваць, чым размаўляць, то шанцаў ператрываць у змяняючымся свеце ў іх сапраўды не шмат.