падтрымаць нас

Даследванні

Чарнавік беларускіх рэформаў

Чарнавік беларускіх рэформаў

Праект Цэнтра новых ідэй, у межах якога эксперты і эксперткі коратка распавядаюць, як маглі б выглядаць ключавыя рэформы ў нашай краіне.

Большасць беларусаў хоча рэформаў і многія беларусы жадалі б ведаць, што можа быць пасля Лукашэнкі. Яны могуць не разумець, да чаго канкрэтна, апрача адыходу Лукашэнкі, імкнецца дэмакратычны рух; могуць думаць, што ў Беларусі няма праграмы трансфармацыі і не стае людзей, якія маглі б гэтымі рэформамі займацца. «Чарнавік беларускіх рэформ» паказвае, што гэта не так: і ідэі, і людзі ёсць. Беларусь можа стаць лепшай краінай, чым цяпер.