Пра што варкшоп?
Падчас варкшопу Леся распавядзе пра структуру, стыль і падыходы да аналітычнага тэксту, а таксама падзеліцца лайфхакамі па таму, як зрабіць тэкст лёгкім да ўспрыняцця і распавесці ўсё самае важнае ў 5 радках.
Леся Руднік — паліталагіня і даследчыцы ЦНІ, якая мае даследчыцкія і аналітычныя публікацыі ў беларускіх, шведскіх, амерыканскіх, нямецкіх выданнях. Леся мае магістарскія ступені ў паліталогіі і журналістыцы, 7-гадовы вопыт журналісцкай і аналітычнай працы.
Зарэгістравацца на Zoom-занятак можа любы ахвочы. Спасылка на рэгістрацыю: http://bit.ly/cniworkshop-1-2021
Наступныя воркшопы на актуальныя тэмы, патрэбныя кожнаму ў сучасным свеце, адбудуцца ў ліпні ды жніўні.
Што такое Адкрыты практыкум?
Гэта серыя бясплатных практычных заняткаў працягласцю 1,5 гадзіны з экспертамі Цэнтра новых ідэй, якія дапамогуць вам развіць навыкі і зрабіцца больш эфектыўнымі ў сваёй дзейнасці.
Задачы курсу — даваць не толькі тэарэтычныя, але і практычныя веды. Узмацняць супольнасць маладых лідараў.
Далучайцеся да Першага адкрытага практыкуму ЦНІ з Лесяй Руднік. Следкуйце за абвесткамі ў Facebook, каб не прапусціць наступныя воркшопы.
Па любых пытаннях наконт Адкрытага практыкуму пішыце на электронную пошту info@newbelarus.vision з пазнакай “Адкрыты практыкум ЦНІ”