падтрымаць нас

Артыкулы

ЦНІ шукае PR-менеджарку ці менеджара

ЦНІ шукае PR-менеджарку ці менеджара

Мы шукаем PR-менеджарку ці менеджара ў каманду Цэнтра новых ідэй на поўны працоўны дзень! Калі ты гарыш камунікацыяй і сацыяльнымі сеткамі, адказна ставішся да працы і добра арганізуеш свой час, хочаш стаць часткай актыўнай і амбіцыйнай каманды, калі ласка, запоўні форму вакансіі.

З усімі кандыдаткамі і кандыдатамі мы абавязкова звяжамся.

Абавязкі:

  • распрацоўка камунікацыйнай стратэгіі
  • камунікацыя з медыя і партнёрамі
  • дапамога ў арганізацыі івэнтаў
  • напаўненне сайта кантэнтам
  • падрыхтоўка рассылак у mailchimp
  • вядзенне сацыяльных сетак і настройка рэкламы
  • камунікацыя з падрадчыкамі

Патрабаванні:

  • досвед працы ў PR ад 3 гадоў
  • разуменне як працуюць сацыяльныя сеткі
  • выдатнае валоданне пісьмовай беларускай мовай
  • валоданне ангельскай мовай (не менш за ўзровень B1)
  • уменне карыстацца графічнымі рэдактарамі
  • вопыт працы з WordPress
  • навыкі soft skills
  • тайм менеджмент

Чакаем вашыя заяўкі да 13 снежня