падтрымаць нас

Артыкулы

Што чакаць ад першага беларускага смарт-гадзінніка

Што чакаць ад першага беларускага смарт-гадзінніка

Хто і навошта робіць першы беларускі смарт-гадзіннік тады, калі рынак ужо, здаецца, даўно падзелены.

На хвалі Цэнтра новых ідэй далучаецца Dzigital — падкаст пра жыццё ў лічбавую эпоху.

У першым выпуску новага сезона гутарым пра смарт-гадзіннікі з Антонам Раднянковым.  Да пачатку кастрычніка 2019 (і на момант запісу падкаста) Антон займаў пасаду кіраўніка аддзела research&development Мінскага гадзіннікавага завода. Enjoy!

Змест:

0:44 Што такое R&D і навошта гэта заводу
3:44 Чаму гадзіннік – гэта класная інвестыцыя
10:25 Навошта класічныя брэнды ідуць у смарт-гадзіннкі калі, здаецца, рынак ужо падзелены паміж тэхналагічнымі кампаніямі
12:09 Наколькі тэхналагічным будзе першы беларускі смарт-гадзіннік
16:45 Ці будуць цяперашнія пакупнікі класічнага Луча набываць іх смарт-гадзіннікі?
19:06 Як Дзіяна і Наста паўгаралі і закінулі на Reddit Apple Watch з раменьчыкам Луча
20:00 Наколькі цяжка рабіць digital disruption на заводзе

Усе выпускі падкастаў слухайце ў SoundCloud, Mixcloud, Apple Podcasts ды Google Podcasts . Спампаваць новы выпуск можна па спасылцы.

Абмеркаваць выпуск можна ў адмысловым Telegram-чаце . Ды падпісвайцеся таксама на dzigital-канал.

Пра падкаст-каманду

Дзіяна Ляшкевіч – сузаснавальніца адукацыйнага праекта Dzigital і менеджерка сацыяльных сетак Цэнтра новых ідэй. 
Наста Пілюгіна – медыякансультантка  і сузаснавальніца Dzigital.