падтрымаць нас

Грамадства

Як ажывіць Мінск: Кастрычніцкая vs Зыбіцкая

Як ажывіць Мінск: Кастрычніцкая vs Зыбіцкая
Ці памерла Вільня і як далей будзе развівацца забаўляльны Мінск абмяркоўваем разам з героямі, адказнымі за ажыўленне Кастрычніцкай і Зыбіцкага!

Анлайн-часопіс “Ідэя” запрашае на дыскусію “Як ажывіць Мінск: Кастрычніцкая vs Зыбіцкая”.

Дыскусія адбудзецца ў аўторак, 8 лістапада, а 19:00 у бізнес-клубе Imaguru. Рэгістрацыя на падзею (колькасць месцаў абмежаваная!) – тут.

Рэстарацыі, імпрэзы і вечарыны на Кастрычніцкай ды Зыбіцкай вуліцах Мінска цалкам аднавілі забаўляльную культуру горада. Хто дапамог начному жыццю Мінска выйсці з комы? Чаму ў 2-мільённым Мінску гэта атрымалася толькі нядаўна і як не страціць імпэт? Якія карысныя высновы мы можам зрабіць з кейсаў Кастрычніцкай і Зыбіцкай для развіцця культуры Мінска?

Нашыя госці – “агенты зменаў” з абодвух цэнтраў прыцяжэння, якія дапамагаюць Мінску стаць сучасным еўрапейскім горадам, не горшым за Варшаву ці Кіеў.

Міла Котка, куратарка фестывалю вулічнага мастацтва Vulica Brasil, супрацоўніца Амбасады Бразіліі ў Беларусі

Дзяніс Вальдэс, саўладальнік бара El Pushka, настаўнік школы барменаў Splash & Dash

Яся Каралевіч-Картэль, журналістка, анлайн-часопіс CityDog.by

Спікеры падзеляцца ўласным паспяховым досведам і адкажуць на пытанні аўдыторыі ў нефармальнай атмасферы.

За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у Facebook і ва “УКантакце”.

Як ажывіць Мінск: Кастрычніцкая vs Зыбіцкая