падтрымаць нас

Падзеі

Ад маленькай кампаніі да міжнароднай карпарацыі

Ад маленькай кампаніі да міжнароднай карпарацыі
Майстар-клас ад дырэктара па маркетынгу холдынга “Атлант-М”

Справаздача з мерапрыемства тут

Праект “Новыя ідэі для Беларусі”  запрашае на адкрытую лекцыю прадстаўніка адной з буйных і самых паспяховых беларускіх кампаній – дырэктара па маркетынгу міжнароднага холдынга “Атлант-М” Аляксандра Рабухіна.

Майстар-клас “Бізнес па-беларуску: Шлях ад маленькай кампаніі да міжнароднай карпарацыі” адбудзецца ў аўторак, 14 красавіка а 19:00 у бізнес-клубе ‘Imaguru’.

“Атлант-М” – найбуйнейшая сетка аўтасалонаў і цэнтраў тэхнічнай падтрымкі на прасторы СНД. З моманту свайго заснавання ў Мінску ў 1991 годзе кампанія вырасла да памераў міжнароднага кангламерату. Сёння “Атлант-М” кіруе 25 аўтасалонамі ў Беларусі, Расіі ды Украіне, а таксама трымае дылерскія правы на продаж аўто 14 марак, у тым ліку Volkswagen, Ford, Opel, Mazda, Nissan, Renault, Skoda і г.д.

Аляксандр распавядзе пра тое, як “Атлант-М” здолеў дабіцца поспеху ў Беларусі 90-ых гадоў, якім чынам кампанія расла ўнутры і па-за межамі краіны ды што чакае (аўтамабільны) рынак СНД у бліжэйшай будучыні.

Ці лёгка было гандляваць аўтамабілямі 20 год таму? Ці цяжка было выходзіць на рынкі суседзяў? Як удзел у Мытным звязе ўплывае на продажы? Што трэба мець на ўвазе пры працы на некалькі краінаў? І калі ўжо чакаць Тэслу ў беларускіх аўтасалонах?

Аб усім гэтым коратка распавядзе наш спікер. У гасцей будзе асобная магчымасць задаць уласныя пытанні выступоўцу на QA-сесіі пасля лекцыі, а таксама ў прыватнай размове з келіхам віна.

Мерапрыемства ў ФБ

Мерапрыемства ў ВК

P.S. Справаздачу з мінулай дыскусіі чытайце тут.