Belarus Future Unconference 2024
23 лістапада ў Варшаве Цэнтр новых ідэй правядзе Belarus Future Unconference 2024!
Запрашаем усіх на абмеркаванне таго, як змяніць сябе, каб змяніць Беларусь.
“Каб зноў пачаць уплываць на будучыню краіны, грамадскім актарам патрэбна пераасэнсаванне сваёй ролі ў сённяшняй Беларусі. Трэба выйсці з крызісу і намацаць накірункі развіцця, правесці перазборку сваёй дзейнасці. Знайсці аптымізм, але пазбавіцца ілюзій”.
Вось што мы запланавалі на 23 лістапада:
- Дыскусія: Як (без ілюзій) думаць пра будучыню ў крызіс. Якія сцэнары мы бачым для Беларусі і сябе? Якой сёння мусіць быць роля грамадскіх актараў? Як правільна вызначыць мэту дзейнасці, захаваць пры гэтым і аптымізм, і цвярозую ацэнку перспектываў?
- Дзве серыі паралельных дыскусій па сектарах (моладзь, адукацыя, даследванні, ідэнтычнасць, супольнасці і інш.). Удзельніцы і ўдзельнікі ў фармаце World Cafe абмяркуюць ролю кожнага сектару ў працэсе сацыяльнай трансфармацыі, якой яна мусіць стаць, і змены, якія для гэтага патрэбны.
- Fishbowl дыскусія “Чаму мы павінны змяніцца”. Грамадскі сектар выжыў і перабудаваўся, але згубіў істотную частку свайго ўплыву. Ці магчыма спыніць гэты працэс, якія шляхі нарошчвання ўплыву застаюцца і якую крытычную працу неабходна для гэтага правесці?
На сайце BFUNCONF.LIVE вы знойдзеце імёны ўдзельніц і ўдзельнікаў дыскусійных панэляў, а таксама мадэратарак і мадэратараў паралельных абмеркаванняў.
Калі: 23/11/2024, з 13:00 да 17:30
Дзе: Centrum Kreatywności Targowa (Warszawa, Targowa 56)
Будзем рады пабачыцца!