падтрымаць нас

Падзеі

Як стварыць паспяховы ІТ стартап у беларусі

Як стварыць паспяховы ІТ стартап у беларусі
Размова з CEO Maps.Me Юрыям Мельнічкам.

Справаздача з мерапрыемства тут.

Праект анлайн-часопіса IdeaBY.org “Новыя ідэі для Беларусі” запрашае на размову з заснавальнікам і CEO кампаніі Maps.Me Юрыям Мельнічкам. Maps.Me. –  сусветна вядомы беларускі IT стартап, які займаецца распрацоўкай прыстасавання афлайн-мапаў для мабільных дэвайсаў (iTunes, GooglePlay і г.д.). З лістападу 2014 года кампанія з’яўляецца часткай Mail.Ru Group.

Юрый Мельнічак раскажа, як стварыць паспяховы IT стартап з нуля выкарыстоўваючы адкрытыя (open source) тэхналогіі, як знайсці сваю прыбытковую нішу не толькі ў Беларусі, але і ў свеце. Выступоўца таксама коратка распавядзе, якія праблемы чакаюць беларускага IT стартапера і як іх не пужацца. Заснавальнік Maps.Me спыніцца на досведзе кампаніі Maps.Me і параіць, як распачаць уласную IT справу ў Беларусі.

Падчас выступу будзе рабіцца відэазапіс. Для тых, хто не трапіў, пазней на сайце з’явіцца артыкул і відэа версія з галоўнымі думкамі госця.

Размова адбудзецца ў пятніцу 30 студзеня а 19:00 у галерэі “Ў”.

Наведавальнікі змогуць задаць уласныя пытанні выступоўцу на QA сесіі, а таксама атрымаюць магчымасць паразмаўляць з ім асабіста за келіхам віна пасля лекцыі.

Мерапрыемства ў ФБ

Мерапрыемства ў ВК

EQccZDQViFY