падтрымаць нас

Падзеі

Як змяняецца найлепшы горад краіны

Дата:

27 ліпеня 2024

Як змяняецца найлепшы горад краіны

Urban Day у Брэсце.

Цэнтр новых ідэй сумесна з Human Constanta запрашаюць на інтэрактыўную дыскусію “Як змяняецца найлепшы горад краіны. Urban Day у Брэсце”. Сустрэча адбудзецца ў чацвер, 21 лістапада, а 18:30 у АРР “Дзедзіч” (вул. Маякоўскага, 46).

Уваход вольны. Рэгістрацыя на мерапрыемства — https://forms.gle/pBbVg1aQTGaoLqrp8

Нягледзячы на сваё тысячагоддзе, Брэст пачуваецца адным з самых маладых гарадоў краіны. Чаму так адбываецца? Ці варта чакаць выбуху культурнага жыцця і натоўпаў турыстаў? Што яшчэ не хапае гораду, каб быць па-сапраўднаму сучасным? Гэтаму, а таксама тэме, як зрабіць Брэст яшчэ лепшым, і будзе прысвечана наша сустрэча.

У вас будзе магчымасць задаць сваё пытанне, паспрачацца з экспертамі ды проста файна правесці час! А галоўнай часткай падзеі будзе дыскусія ў фармаце Beer talk з нефармальнай абстаноўкай і келіхам піва.

Як змяняецца найлепшы горад краіны