падтрымаць нас

Падзеі

Кейс-клуб ЦНІ: Што думаюць беларусы

Кейс-клуб ЦНІ: Што думаюць беларусы

Цэнтр новых ідэй сумесна з Народным апытаннем ладзяць трэці Кейс-клуб па тэме «Што думаюць беларусы», які адбудзецца анлайн з 29 студзеня па 5 лютага 2022 года.

Што адбываецца з беларусамі падчас найбуйнейшага палітычнага крызісу ў сучаснай гісторыі краіны? Што яны думаюць, аб чым хвалююцца, што плануюць і як гатовы дзейнічаць у цяперашніх умовах? Удзельнікі Кейс-клуба ЦНІ змогуць даведацца самі!

Падчас Кейс-клубу каманды распрацуюць тэмы даследаванняў і прапановы па яго прасоўванню. Даследчыкі і медыя эксперты правядуць для ўдзельнікаў лекцыі па сацыялагічнаму анкетаванню, медыяпрасоўванню аналітычных прадуктаў і напісанню аналітычных артыкулаў.

Кейс-клуб ЦНІ: Што думаюць беларусы

З чаго складаецца заданне?

  • Абраць тэму, актуальную для Беларусі, якую хочаце даследаваць
  • Матываваць выкарыстанне апытання пратэстнай аўдыторыі праз Народнае апытанне ў межах дадзенай тэмы
  • Прапанаваць пітч артыкулу на аснове дадзеных даследавання (да 300 словаў)
  • Прапанаваць крыніцы прасоўвання свайго артыкулу
  • Падрыхтаваць камандную прэзентацыю вашага праекту

На працягу выканання задання з вамі на сувязі будуць знаходзіцца прадстаўнікі ЦНІ – Леся Руднік, Антон Раднянкоў. Пасля прэзентацыі камандных праектаў журы абяруць пераможцаў.

Што атрымаюць пераможцы?

Пераможцы атрымаюць магчымасць зрабіць уласнае даследаванне на базе аўдыторыі Народнага апытання, напісаць аналітычны артыкул і апублікаваць яго на сайце Цэнтра новых ідэй. А таксама каманда-пераможца атрымае магчымасць замовіць адукацыйныя курсы па свайму выбару!

Хто і як можа падаць заяўку? 

  • беларускі і беларусы з 16 да 35 год, якім цікава развіваць свае кампетэнцыі ў сферы сацыялогіі, аналітыкі, журналістыкі, камунікацыі. 
  • каманды з 4-5 чалавек ці індывідуальныя ўдзельнікі. 

Падаць заяўку можна да 25 студзеня па спасылцы, вынікі адбору будуць анансаваныя 27 студзеня.

Калі з’явіліся пытанні, пішыце нам на пошту info@newbelarus.vision