Кейс-клуб ЦНІ: адкрытае спаборніцтва для маладых беларусаў
ЦНІ ладзіць другі Кейс-клуб па тэме “Што хвалюе беларусаў? Даследаванне праблем і страхаў жыхароў беларускіх рэгіёнаў”, які адбудзецца з 11 па 21 верасня.
Кейс-клуб – гэта 10-дзённае спаборніцтва маладых беларусаў, якіх цікавяць сферы аналітыкі, журналістыкі, камунікацыі. Удзельнікі будуць працаваць у камандах над ідэямі прасоўвання даследавання пра праблемы і страхі жыхароў беларускіх рэгіёнаў.
Што вас чакае:
- ўнікальнае каманднае спаборніцтва пад ментарствам супрацоўнікаў Цэнтра новых ідэй
- прафесійныя лекцыі ад медыя-эксперта, эксперта па развіццю рэгіёнаў і аналітыкаў ЦНІ
- 10-дзённае крэатыўнае спаборніцтва ў камандах з маладымі беларускімі аднадумцамі.
- прыз пераможцам: 20 сучасных і крутых кніг па версіі ЦНІ
Калі і як будзе адбывацца:
Кейс-клуб праходзіць ў перыяд з 11 па 21 верасня. 11 верасня ўдзельнікі размяркуюцца ў каманды па 4-5 чалавек. Пасля гэтага каманды на працягу 10 дзён будуць рыхтаваць праект і прэзентацыю прасоўвання паперы Цэнтра новых ідэй “Што хвалюе беларусаў? Даследаванне праблем і страхаў жыхароў беларускіх рэгіёнаў”. Па выніках працы каманды прэзентуюць свае праекты па прасоўванню паперы/рэформы, а чатыры журы абяруць пераможцаў!
Хто і як можа падаць заяўку?
- беларускі і беларусы да 30 год, якім цікава развіваць свае кампетэнцыі ў сферы аналітыкі, журналістыкі, камунікацыі.
- каманды з 4-5 чалавек ці індывідуальныя ўдзельнікі.
Дэдлайн падачы заяўкі – 31 жніўня, вынікі адбору будуць анансаваныя 5-га верасня.
Рэгіструйцеся па спасылцы ці дашліце сваё рэзюмэ (не больш за 1 старонку) і матывацыйны ліст (максімум на 500 словаў) нам на пошту info@newbelarus.vision.