🔥 Час для важнага. Анлайн-інтэнсіў пра стварэнне сацыяльна важных праектаў
Цэнтр новых ідэй запрашае маладых лідараў і лідарак прыняць удзел у анлайн-інтэнсіве пра стварэнне сацыяльна важных праектаў, які адбудзецца 4 чэрвеня з 11:00 па 15:00 (па Мінску).
Сацыяльныя праекты – гэта дасяжны і рэальны інструмент, які дазваляе не толькі рэалізаваць свае ідэі, але і ўнесці рэальныя змены ў жыцці людзей. На гэтым інтэнсіве мы даведаемся, як ствараць і развіваць сацыяльна важныя праекты. Будзем даследаваць розныя вобласці, ад экалогіі да людзей у нястачы, і навучымся эфектыўным стратэгіям рэалізацыі.
Наша мэта – натхніць вас і падзяліцца ведамі, каб вы маглі пачаць свае ўласныя сацыяльна важныя актыўнасці ці ўзмацніць ужо існуючыя. Зусім не патрэбны папярэдні вопыт або асаблівыя навыкі – толькі ваш імпэт і жаданне зрабіць свет лепшым.
Ментарка інтэнсіву: Дар’я Рублеўская, моладзевая актывістка і праваабаронца. Мае досвед рэалізацыі і ментарства сацыяльных праектаў, працуе з моладдзю як адукатарка нефармальнай адукацыі.
Дэдлайн падачы заявак – 2 чэрвеня.
Расклад:
11:00 – 11:15. Уступнае слова, знаёмства з праграмай і арганізатарамі_камі інтэнсіву (Дар’я Рублеўская)
11:15 – 12:15. Каму патрэбны сацыяльныя праекты і чаму гэта не сорамна?
Чаму і як сацыяльныя праекты мяняюць жыцці людзей? Пагутарым пра ўплыў сацыяльных праектаў і рэальныя кейсы паспяховых праектаў.
12:15 – 12:30. Перапынак
12:30 – 13:30. Ад экалогіі ла людзей у нястачы. Як вызначыць грамадскі інтарэс і працаваць з нязручнымі тэмамі?
Спікерка: Алла Алоэ, незалежная прадзюсека, актывістка (праект “Руками трогать”)
За гадзіну даведаемся, як вызначыць запыт на сацыяльна важны праект, а таксама разбяромся, як нават “нязручныя” тэмы рабіць гучнымі і цікавымі на прыкладзе праекта “Руками трогать”
13:30 – 13:45. Перыпанак
13:45 – 14:45. Фінішная прамая. Рыхтуем ідэю да выхаду ў свет.
Спікер: Арцём Карпечэнка – CEO Hugery.com & CBDO Blinger.io, мае досвед работы са стартапамі і ментарствам праектаў
Разбіраемся з асноўнымі складнікамі сацыяльна важных праектаў і фіналім ідэю для запуску.
14:45 – 15:00. Падвядзенне вынікаў інтэнсіву і абмеркаванне магчымай далейшай работы (Дар’я Рублеўская).