падтрымаць нас

Падзеі

Што адбываецца з беларускім грамадствам

Дата:

27 ліпеня 2024

Што адбываецца з беларускім грамадствам

ЦНІ зладзіў закрытую анлайн-дыскусію ў чацвер, 5 лістапада. Азнаёміцца з канспектам можна тут.

Гэты год стаў ключавым у развіцці беларускай нацыі, а змены ўнутры грамадства настолькі грунтоўныя, што паўстае пытанне, ці іх магчыма ахапіць і зразумець. На закрытым экспертным круглым стале сацыёлагі абмеркавалі новыя каштоўнасці беларусаў, куды рухаецца грамадская думка, і як сёння яе замяраць, а таксама як змяняецца беларускае грамадства.

Анлайн-дыскусія адбылася ў закрытым рэжыму 5 лістапада ў 15:30.

Спікеры:
Аксана Шэлест, старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, кандыдат сацыялагічных навук (PhD);
Генадзь Коршунаў, беларускі сацыёлаг, спецыяліст у галіне сацыяльнай структуры, працэсаў і інстытутаў, кандыдат сацыялагічных навук (2007), дацэнт (2015), з 22 жніўня 2018 па 18 верасня 2020 — дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі.