ЦНІ шукае PR & SMM Manager

Мы шукаем PR & SMM-менеджарку ці менеджара ў каманду Цэнтра новых ідэй на поўны працоўны дзень!
Каго мы шукаем?
- Ты маеш жаданне кіраваць камунікацыямі ў некалькіх розных брэндах.
- Цэніш крэатыўнасць і стыль.
- Разумееш, што AI непазбежны і выкарыстоўваеш яго магчымасці ў працы.
- Ведаеш, што светлая будучыня не наступіць сама — мы самі яе створым.
Што ты будзеш рабіць?
- Распрацоўваць камунікацыйную стратэгію, пазіцыянаванне і ToV некалькіх брэндаў.
- Фарміраваць кантэнт-план, весці і развіваць сацыяльныя сеткі (Instagram, Telegram, Facebook, LinkedIn).
- Выбудоўваць сістэмную працу з медыямі: распаўсюд даследаванняў, запрашэнні на івенты, спецпраекты.
- Адказваць за запуск адукацыйных праграм і івентаў — ад анонса да набору заявак.
- Выпускаць кантэнт (артыкулы, даследаванні, анонсы) на сайце ЦНІ.
- Наладжваць таргетаваную рэкламу і аналізаваць вынікі кампаній.
- Працаваць з візуаламі: для комплексных задач у нас ёсць сетка падрадчыкаў, але візуалы для штодзённых публікацый будзеш рабіць ты. З Claude Design гэта не праблема:)
Чаго мы чакаем?
- Досвед працы ў PR, крэатыўных або рэкламных агенцыях ад 3 гадоў.
- Выдатнае валоданне пісьмовай беларускай мовай.
- Валоданне англійскай мовай не ніжэй за B1.
- Уменне весці 2–3 праекты адначасова, пераключацца паміж кантэкстамі і спакойна ўспрымаць невызначанасць.
Значнымі перавагамі будуць:
- Базавыя навыкі ў дызайне ці відэапрадакшане.
- Вопыт працы з EU-funded праектамі.
- Пражыванне ў Варшаве.
Ад нас:
- Праца ў самым стыльным незалежным беларускім аналітычным цэнтры.
- Магчымасць працаваць з офіса ў цэнтры Варшавы.
- Амбітная, але падтрымліваючая каманда.
Тэставае заданне
Тэставае заданне дапаможа нам зразумець, як ты думаеш, якія ідэі прапануеш і як падыходзіш да планавання і рэалізацыі камунікацый.
Карысныя спасылкі:
Сайт Цэнтра новых ідэй, Telegram, Instagram, Facebook, LinkedIn, Х
#1. Падрыхтуй публікацыі і прыклад візуала ў Telegram, Instagram, LinkedIn Цэнтра новых ідэй пра даследаванне.
#2. Прапануй кароткую стратэгію прасоўвання і ствары абвесткі і прыклад візуала пра набор удзельніц і ўдзельнікаў на адукацыйную праграму.
Калі цябе зацікавіла вакасія – дасылай тэставае заданне ў форму. Мы будзем разглядаць заяўкі па 10 траўня ўключна.
Па усіх пытаннях звяртайся на info@newideas.center.