падтрымаць нас
CNI Women Fellowship: advancing visibility

Цэнтр новых ідэй пры падтрымцы Шведскага інстытута арганізуе фелоўшып для беларускіх экспертак дзеля павышэння іхнай бачнасці ў публічнай сферы.

Мы верым, што галасы жанчынаў маюць гучаць упэўнена і аўтарытэтна. Праграма CNI Women Fellowship advancing visibility – гэта прастора падтрымкі, росту і развіцця, дзе ўдзельніцы навучацца быць бачнымі, уплывовымі і атрымаюць здольнасць смела дзяліцца сваёй экспертызай.

Запрошаныя эксперткі і ментаркі праграмы

  • Джэкі Тру – прафесарка кафедры міжнародных адносін Універсітэта імя Джона Монаша, дырэктарка Цэнтра перадавога вопыту Аўстралійскай даследчай рады ў справе ліквідацыі гвалту ў дачыненні да жанчын (CEVAW);
  • Леся Руднік – дырэктарка Цэнтра новых ідэй, доктарка паліталагічных навук;
  • Арыся Луцэвіч – намесніца дырэктара Праграмы па Расеі і Еўразіі, кіраўніца Украінскага форуму ў Chatham House;
  • Валянціна Чэкан – кансультантка ў пытаннях дзелавых камунікацый і публічных выступаў, Speaker-coach TEDxMinsk, TEDxWomen, TEDxYouth;
  • Таццяна Кавалёнак – прадпрымальніца, кансультуе па стратэгічнаму кіраванню і кіраванню дадзенымі вялікія карпарацыі і стартапы, ментарка Women in Tech, магістр міжнароднага развіцця Універсітэта Ньюкасла;
  • Ганна Герасімава – экспертка ў сферы арганізацыйнага развіцця з 30-гадовым досведам працы ў галіне абароны правоў чалавека, падтрымкі медыяў і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, рэгіёне “Усходняга партнёрства” і шырэй у Еўропе і свеце. Развівала і кіравала арганізацыямі, між іншым Беларускім домам правоў чалавека;
  • А таксама іншыя.

З поўным спісам экспертак мы азнаёмім выбраных удзельніц CNI Women Fellowship advancing visibility.

Для каго гэтая праграма?

Праграма створаная для беларускіх экспертак, якія:

  • маюць вышэйшую адукацыю або прафесійны досвед у акадэмічнай, аналітычнай ці грамадскай сферы;
  • гатовыя да публічнай прэзентацыі сваёй экспертызы ў медыях, даследаваннях, адукацыйным сектары ці праз уласныя праекты;
  • валодаюць ангельскай на ўзроўні не ніжэйшым за B1;
  • распрацоўваюць ці імкнуцца рэалізаваць праект на памежжы сацыяльных, палітычных і акадэмічных тэм / прыходзяць у праграму ўжо з існым праектам.

Timeline. CNI Women Fellowship: advancing visibility 

Праграма працягнецца ад лістапада 2025-га да чэрвеня 2026-га года (з перапынкам на зімовыя вакацыі).

Таймлайн
пачатак лістапада

Пацвярджэнне ўдзелу

6 лістапада 2025 –
12 красавіка 2026

Анлайн-частка: навучанне, ментарства, псіхалагічныя сесіі

13–18 красавіка 2026

Study visit у Стакгольм

канец траўня 2026

Двухдзённы форум у Варшаве

Расклад анлайн-часткі

06.11.2025 – Уводная сустрэча: знаёмства, уласныя чаканні, агляд праграмы

13.11.2025 – Варкшоп: #IamRemarkable | Таццяна Кавалёнак

20.11.2025 – Як распавесці пра сябе як пра экспертку (bio, tone of voice, візуальны стыль) | Леся Руднік

27.11.2025 – Role Model Session: як пачуць уласны голас, змагацца з выключэннем, сексізмам і ўнутранымі сумневамі | Джэкі Тру

04.12.2025 – Як быць бачнай для СМІ (вывучаем розныя інструменты ад press-kit да прэс-канферэнцый) | Спікерка – экспертка з 30-гадовым досведам працы ў медыясферы

11.12.2025 – LinkedIn Strategy: працуем над павышэннем даверу і бачнасці на прафесійных платформах | Ганна Герасімава

18.12.2025 – Псіхалагічная група “Страх быць бачнай”: групавая праца над унутранымі блакавальнікамі бачнасці

15.01.2026 – Role Model Session

22.01.2026 – Прафесійны этыкет і прысутнасць: як упэўнена прэзентаваць сябе і бездакорна камунікаваць | Спікерка – дыпламатка і аналітыкіня, якая спецыялізуецца ў пытаннях бяспекі, дыпламатыі і рэгіянальнай палітыкі

29.01.2026 – Псіхалагічная група “Баюся гаварыць пра сябе”: разам працуем над упэўненасцю

05.02.2026 – Прэпаруем тэксты, ці як адаптаваць іх для аналітычных/акадэмічных СМІ | Арыся Луцэвіч

12.02.2026 – Ментарская сесія 1:1. Удзельніцы індывідуальна сустракаюцца з прызначанымі ментаркамі

19.02.2026 – Public Speaking Session: голас, манера выказвання, мова цела, падрыхтоўка | Валянціна Чэкан

26.02.2026 – Група псіхалагічнай падтрымкі: самарэфлексія перад новым пунктам росту

05.03.2026 – Ментарская сесія 1:1. Удзельніцы індывідуальна сустракаюцца з прызначанымі ментаркамі

12.03.2026 – Падвядзенне вынікаў анлайн-часткі

Чаму варта ўдзельнічаць?

  • Узмоцніце сваю бачнасць у міжнародным акадэмічным і экспертным асяроддзі;
  • Навучыцеся ўпэўнена прэзентаваць сваю экспертызу ў медыях, публічных дыскусіях і праектах;
  • Атрымаеце практычныя інструменты для прасоўвання ўласных ідэй і ініцыятыў;
  • Станеце часткай супольнасці экспертак, якія фармуюць будучыню Беларусі і Усходняй Еўропы.

Якіх вынікаў вы дасягняце дзякуючы праграме?

Па завяршэнні CNI Women Fellowship advancing visibility ўдзельніцы:

➜ засвояць стратэгію працы з LinkedIn і сістэмнасць публікацый, знойдуць свой публічны голас;
➜ рэалізуюць уласны праект, які будзе мінімум 3 разы ўзгаданы ў публічнай прасторы;
➜ пашыраць прафесійны нэтворкінг як мінімум на 30 кантактаў;
➜ як мінімум 1 раз выступяць афлайн;
➜ апублікуюць 1 тэкст на сайце ЦНІ (пры жаданні);
➜ арганізуюць і правядуць мінімум 1 слот у межах community event;
➜ будуць адчуваць сябе больш упэўнена ў публічнай прасторы як эксперткі.

Дэдлайн падачы заяўкі: 28 кастрычніка 2025

Звярніце ўвагу: сайт і сацсеткі Цэнтра новых ідэй прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Калі ласка, улічвайце гэта пры прыняцці рашэння аб удзеле ў фелоўшыпе.