Як пандэмія зменіць трэці сектар Беларусі?
Далучайцеся да гутаркі пра трэнды і прагнозы для трэцяга сектара 11 чэрвеня.
Спікеры:
Юнэля Сальнікава, кансультантка міжнароднай арганізацыі Pact.
Аляксей Казлюк, юрыст, праваабаронца, сузаснавальнік лабараторыі лічбавых свабод Human Constanta.
Мадэратарка: Алеся Руднік, Vitali Silitski Fellow, Цэнтр новых ідэй.
Зарэгістравацца на падзею: https://bit.ly/cni-ngo
Пандэмія змяняе трэці сектар і па змесце, і па форме. Дзясяткі арганізацый і сотні валанцёраў па ўсёй краіне ўзялі на сябе працу па забеспячэнні медыкаў сродкамі індывідуальнай абароны, па дапамозе людзям, якія аказаліся ў крызіснай сітуацыі. Іншыя арганізацыі, якія непасрэдна не займаюцца рэчамі, звязанымі з каранавірусам, усё адно былі вымушаныя дастасаваць сваю дзейнасць да новай рэальнасці.
Ці гэта азначае, што ў гісторыі беларускай грамадзянскай супольнасці наступіў абсалютна новы этап? Ці вырасце давер беларусаў да грамадскіх актывістаў? Як адрэагуюць на новую сітуацыю замежныя партнёры і донары? Ці магчыма існаванне грамадскай арганізацыі толькі ў анлайнавай прасторы?
Анлайн-дыскусія будзе цягнуцца каля 45 хвілінаў: першыя 25 хвілінаў будуць прысвечаныя выступам экспертаў, а наступныя 20 хвілінаў застануцца на пытанні ад аўдыторыі.
Мерапрыемства пройдзе ў праграме Zoom, а таксама мы будзем ладзіць трансляцыю ў сацыяльных сетках, у тым ліку і Facebook.