падтрымаць нас

Падзеі

Эканамічныя санкцыі супраць Беларусі: фарматы і наступствы

Дата:

27 ліпеня 2024

Што адбываецца з беларускім грамадствам

ЦНІ зладзіў закрытую анлайн-дыскусію ў чацвер, 26 лістапада. Азнаёміцца з канспектам можна тут.

Беларуская эканоміка ўжо даўно не квітнее, але ў гэтым годзе да праблемаў дадалася пандэмія каранавірусу, а пасля і палітычны крызіс. Цяпер да гэтага “крыжовага шляху” паступова далучаюцца эканамічныя санкцыі. 

Пытанне толькі ў тым, наколькі гэтыя санкцыі карысныя. Гэтаму і будзе прысвечаная закрытая дыскусія, на якой эксперты абмяркуюць, якім можа быць фармат санкцый, і які эфект ад іх увядзення беларускае грамадства можа адчуць у палітыцы і эканоміцы. 

Анлайн-дыскусія адбылася ў закрытым рэжыму 26 лістапада ў 15:30.

Спікеры:
Алесь Аляхновіч, віцэ-прэзідэнт даследчага цэнтра CASE Belarus, старшы кансультант кансалтынгавай кампаніі EY (Ernst & Young) ды аспірант Варшаўскай школы эканомікі;
Зміцер Крук, эксперт Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC).