Панэльная дыскусія пра досвед беларускіх прафесіяналаў
1 чэрвеня, серада
19:00-21:00
Бізнес-клуб Imaguru, вул. Фабрыцыуса 4 (ст.м. Інстытут Культуры)
Уваход вольны (патрэбна рэгістрацыя)
Анлайн-часопіс “Ідэя” запрашае на мерапрыемства, на якім тры маладыя прафесіяналы раскажуць, як яны працуюць у галінах, пра якія звычайна кажуць, што іх у Беларусі няма. “Рабі так, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто”. Як у іх атрымалася дасягнуць поспеху? Чым яны займаюцца і як зрабіць так, каб такіх, як яны, стала больш? Чаму ў іх варта павучыцца ўсім нам?
Нашы спікеры:
Анна Казлова, генетык, Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр спорту. Генетыка made in Belarus – як вырасціць беларуса 2.0?
Анна распавядзе, як інфармацыя пра гены беларускіх спартоўцаў дапамагае нам заваёўваць медалі, ды і ці ёсць увогуле будучыня ў беларускай генетыцы?
Анна Лок, арганізатарка квір-кінафестываля “Дотык”. Арт-фэсты ў суперсавецкай Беларусі.
Анна ведае, як паспяхова дамаўляцца з савецкімі ўстановамі і прывабліваць неабыякавую аўдыторыю – нават калі ты працуеш з такімі неадназначнымі тэмамі, як сексуальнасць ды гендар.
Іван Краўцоў, архітэктар, арт-дырэктар “Бюро 35”. Як будаваць у Мінску не горш, чым у Амстэрдаме?
Іван адкажа на пытанне, ці можна будаваць у Беларусі, як у Еўропе, і як. Ды і чаму, калі чыноўнікі хочуць пабудаваць прыгожа, усё роўна атрымліваецца “дом Чыжа”?
Рыхтуйце пытанні і прыходзьце! Як заўсёды мы абяцаем прыемную кампанію, цікавых суразмоўцаў, жывую гутарку – і келіх віна!