Як працуе польская эканоміка? Запрашаем на дыскусію 11 лістапада
Будзем гутарыць пра падаткавыя рэформы і фінансавую дэцэнтралізацыю.
У гонар 30-годдзя пачатку эканамічных рэформаў у Польшчы запрашаем вас на гутарку з лепшымі польскімі эканамістамі пра важнасць дэцэнтралізацыі і стварэння добрай падаткавай сістэмы. Удзельнікі дыскусіі сёння працуюць выкладчыкамі, але яшчэ нядаўна былі рэфарматарамі вышэйшага ўзроўню.
Мерапрыемства адбудзецца 11 лістапада з 18:00 да 20:00 у Галерэі “Ў” (вул. Кастрычніцкая, 19, станцыя метро “Першамайская” ).
Уваход вольны. Рэгістрацыя на мерапрыемства. Мова мерапрыемства – англійская, будзе арганізаваны пераклад.
Падчас мерапрыемства мы не проста закранем агульныя рэчы, але паспрабуем глыбей прааналізаваць эканамічны поспех Польшчы і іх рэформы.
Праграма:
18:00 – 19:00 — Эфектыўная падаткавая сістэма для Беларусі. Яраслаў Ненеман (прафесар, намеснік міністра фінансаў Польшчы ў 2004-2005 і 2014-2015).
Абмяркуем, якая падаткавая сістэма лічыцца добрай. Як знаходзіць баланс паміж эфектыўнасцю і справядлівасцю.
Універсальнай падаткавая сістэмы для ўсіх краін не існуе. Але якія існуюць універсальныя прынцыпы? Чаму нейтралітэт, прагрэсіўнасць і сістэмны разгляд падаткаў і ўнёскаў такі важны.
19:00 – 20:00 — Поспехі і правалы фіскальнай дэцэнтралізацыі Польшчы пасля 1990. Павал Свяневіч (прафесар, дарадца прэзідэнта Польшчы ў 2010-2015).
Разгледзім, як у Польшчы атрымалася пабудаваць самую дэцэнтралізаваную краіну ў Еўропе. Чаму высокі ўзровень мясцовай аўтаноміі такі важны, як адбываўся працэс дэцэнтралізацыі, чым Польшча адрозніваецца ад астатняй Еўропы, як фінансуецца мясцовая аўтаномія і да якіх пагрозаў варта рыхтавацца.
Мерапрыемства арганізоўваецца CASE Belarus сумесна з Цэнтрам новых ідэй, BEROC, CASE ды Беларускім вольным універсітэтам.
Мы рыхтуемся да грунтоўнай дыскусіі, а вы рыхтуйце пытанні да выступоўцаў!
За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у Facebook і ВКонтакте.