падтрымаць нас

Падзеі

Горад, дзе хочацца жыць

Дата:

27 ліпеня 2024

Горад, дзе хочацца жыць

Urban Day у Гомелі.

Цэнтр новых ідэй сумесна з “VioskaLab” ды ініцыятывай “Smart Homel” запрашаюць на інтэрактыўную дыскусію “Горад, дзе хочацца жыць. Urban Day у Гомелі”. Сустрэча адбудзецца ў нядзелю, 17 лістапада, а 15:00 у прасторы “Зеленый дом” (вул. Барыкіна 155, другі паверх).

Уваход вольны. Рэгістрацыя на мерапрыемства — https://forms.gle/pfvCwYmxAN5Rvjro6

Высяканне зялёных зон, транспарт і бяспека руху, асваенне гарадской прасторы – гэтыя праблемы ўсё мацней пачынаюць хваляваць гамельчукоў. Мы хочам прысвяціць гэтую сустрэчу нашаму гораду і дыскусіі, як зрабіць яго лепшым. Будзем абмяркоўваць гарадское развіццё і ўрбаністыку (і што ў нас робяць не так). Збяром ідэі і прапановы, якія цяпер патрэбныя гораду. А таксама абмяркуем, як Гомель выглядае ў параўнанні з іншымі буйнымі гарадамі краіны.

У вас будзе магчымасць задаць сваё пытанне, паспрачацца з экспертамі ды проста файна правесці час! Пасля дыскусіі будзем рады працягнуць размовы ў нефармальнай абстаноўцы і за келіхам віна.


Горад, дзе хочацца жыць