падтрымаць нас

Падзеі

Інтэрактыўная дыскусія “Якой будзе Беларусь праз пяць гадоў?”

Дата:

27 мая 2020

Інтэрактыўная дыскусія “Якой будзе Беларусь праз пяць гадоў?”

Прэзентацыя Індэкса беларускай будучыні ў Гродне ўжо 27 мая!

Цэнтр новых ідэй запрашае на інтэрактыўную дыскусію “Якой будзе Беларусь праз пяць гадоў?”, якая адбудзецца ў панядзелак, 27 мая а 19:00 у Цэнтры гарадскога жыцця (вул. Кірава, 3).

Уваход вольны. Рэгістрацыя на мерапрыемства — https://forms.gle/huDbWHq5MWT1bSzf9.

Падчас мерапрыемства Рыгор Астапеня і Андрэй Казакевіч прэзентуюць сваё даследванне – Індэкс беларускай будучыні – і раскажуць, у якім стане будзе наша эканоміка ў бліжэйшыя пяць гадоў, ці стане Беларусь больш адукаванай, ці зменіцца канстытуцыя і ці стане наша грамадства больш салідарным. Пасля прэзентацыі Рыгор і Андрэй разам з аўдыторыяй разбяруцца, якія галоўныя выклікі стаяць перад Беларуссю і наколькі наша краіна да іх падрыхтаваная.  

Дыскусія ладзіцца Цэнтрам новых ідэй – грамадскай арганізацыяй, якая спалучае лепшыя практыкі медыя-платформы, публічнага форуму, адукатара, даследчай арганізацыі і групы па адвакаватаванню. Цэнтр імкнецца зрабіць беларускую палітыку разумнай, эканоміку інавацыйнай, а грамадства адкрытым.

Пра лектараў:

Рыгор Астапеня – заснавальнік і старшыня Цэнтра новых ідэй. Рыгор мае доктарскую ступень (PhD) у палітычных навуках. Раней працаваў дырэктарам па развіцці і аналітыкам Цэнтра Астрагорскага.

Андрэй Казакевіч – дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”.  Андрй мае доктарскую ступень (PhD) у палітычных навуках і ўзначальвае арганізацыю Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі.

За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у Facebook і ВКонтакте.

Інтэрактыўная дыскусія “Якой будзе Беларусь праз пяць гадоў?”