падтрымаць нас

Падзеі прэзентацыя даследавання

Якія беларускія гарады лепшыя для жыцця ў 2026 годзе?

Дата:

22 красавіка 2026

Месца:

Анлайн

Якія беларускія гарады лепшыя для жыцця ў 2026 годзе?

Цэнтр новых ідэй запрашае на прэзентацыю даследавання "Рэйтынг беларускіх гарадоў 2026" – маштабнага праекта, які дазваляе паглядзець на беларускія гарады праз прызму якасці жыцця, развіцця і ўспрымання іх жыхарамі.

Даследаванне працягвае серыю папярэдніх вымярэнняў і дае магчымасць не толькі ацаніць актуальны стан гарадоў, але і параўнаць дынаміку зменаў за апошнія гады. Такі падыход дазваляе лепш зразумець, як трансфармуюцца беларускія гарады і якія фактары ўплываюць на іх развіццё.

У прэзентацыі возьмуць удзел:

  • Яўген Меркіс, незалежны журналіст ды грамадскі актывіст 
  • Антон Раднянкоў, старшыня Рады Цэнтра новых ідэй 
  • Іван Шчадранок, эксперт па рэгіянальным развіцці

Падчас прэзентацыі:

  • прадставім рэйтынг гарадоў і ключавыя вынікі даследавання,
  • пакажам, як змяніліся пазіцыі гарадоў у параўнанні з папярэднімі гадамі,
  • абмяркуем асноўныя тэндэнцыі і выклікі гарадскога развіцця,
  • адкажам на пытанні.

Калі?

22 красавіка, 14:00 (CET)

Даследаванні гарадоў становяцца важным інструментам разумення якасці жыцця: у падобных міжнародных рэйтынгах улічваюцца фактары бяспекі, экалогіі, кошту жыцця і іншых аспектаў гарадскога асяроддзя. Наш праект адаптуе такі падыход да беларускага кантэксту і дапаўняе яго меркаваннямі саміх жыхароў.