падтрымаць нас

Падзеі Зборка

Калядная зборка ЦНІ: натхненне, ідэі, будучыня! 🎄

Дата:

23 снежня 2024

Месца:

Warszawa, Prosta 20

Калядная зборка ЦНІ: натхненне, ідэі, будучыня! 🎄

Маладыя і амбітныя, гэта ваш час! Цэнтр новых ідэй запрашае на галоўнае мерапрыемства зімы — Калядную зборку ЦНІ 2024! 🎉

Што нас чакае?

Прэзентацыі, якія мяняюць будучыню. Тры інавацыйныя полісі брыфы пра выбары 2025 года ад маладых аўтарак і аўтараў — будзь перш/ай, хто пачуе ідэі, што вызначаць наша заўтра.
Гонар і ўзнагароды. Мы адзначым самых амбітных візіянерак і візіянераў гэтага года. Хто яны? Прыходзь, каб даведацца!
Планы і стратэгіі. Раскрыем частку планаў ЦНІ на наступны год, зробім прагнозы і абмяняемся цёплымі пажадання мі візіянерскаму кам’юніці.
✨ Калядны настрой. Таемны абмен кніжкамі, упрыгожванне ялінкі, святочныя прысмакі і нэтворкінг з пахам мандарын.

У якасці экспертак і экспертаў на Зборку завітаюць: дыпламат Валерый Кавалеўскі, аналітык Арцём Шрайбман і кіраўніца медыя “Plan B” Вольга Лойка

Запрашаем паслухаць пра рашэнні, якія паўплываюць на нашу будучыню, даведацца пра планы ЦНІ і добра правесці калядны час з намі.

Калі: 23.12.2024, 18:30

Дзе: WeWork (Warszawa, Prosta 20)

📚Стань Тайным кніжным Сантам! Далучайся да таемнага абмену кнігамі і ствары святочны настрой для сябе і іншых!

Як прыняць удзел:  

1️⃣ Вазьмі кнігу, якую хочаш падарыць, і загарні яе ў непразрыстую падарункавую паперу.  

2️⃣ Напішы на ўпакоўцы 1–3 захапляльныя сказы пра кнігу, каб зацікавіць чытачоў  

3️⃣ Укладзі ў падарунак паштоўку з навагоднім пажаданнем і цёплымі словамі, гэта такі важны дадатак да кнігі!  

4️⃣ Прынясі кнігу на Калядную зборку і знайдзі пад ялінкай тую, якая захопіць цябе!   

🖋 Рэгістравацца абавязкова. Пераходзь па спасылцы і рыхтуйся да галоўнай christmas-party 2024 года!

Праграма:    

18:30-18:50 – Нефармальны нетворкінг, сумеснае ўпрыгожванне фарсайт-ялінкі. Фарсайт-ялінка – упрыгожванне ялінкі цацкамі з Вашымі прагнозамі-пажаданнямі для візіянерскага кам’юніці на 2025 год.

18:50-19:00 – Адкрыццё Зборкі, некалькі слоў пра ШМР 2.0, знаёмства з праграмай на сёння (мадэратар Зборкі – Мікіта Адашчык)   

Мы раскажам пра тое, як прайшла ШМР 2.0 Stockholm edition, як новыя ідэі маладых рэфарматараў і рэфарматарак могуць змяніць свет, і што будзе адбывацца на Зборцы.  

19:00-19:05 – Прэзентацыя полісі брыфа «Why Lithuania’s Securitization Policy Towards Belarusians Must See Risk Reassessment»  

19:05-19:15  – Экспертны каментар ад Валерыя Кавалеўскага  

19:15-19:20 – Прэзентацыя полісі брыфа «Limited Belarusian Mobility to the EU: Is Discrimination Real, and How Can We Address It?»  

19:20-19:30 – Экспертны каментар ад палітычнага аналітыка Арцёма Шрайбмана  

19:30-19:35 – Прэзентацыя полісі брыфа «Крызіс фінансавання незалежных СМІ. Хто можа дапамагчы?»  

19:35-19:45 – Экспертны каментар ад Вольгі Лойка  

19:45-20:00 – Перапынак, абмен кнігамі ў фармаце спаткання з кнігай, падрыхтоўка да ўзнагароджвання візіянерства.

20:00-20:15 – Узнагароджванне візіянераў Антонам Раднянковым і Рыгорам Астапеняй

20:15-20:30 – Агучванне планаў ЦНІ на 2025 год ад Лесі Руднік і Дар’і Рублеўскай

20:30-21.30 – Нэтворкінг, піца ад Dodo Pizza, віно