падтрымаць нас

Падзеі івэнт

Канферэнцыя пра будучыню Беларусі Reshape 2025

Дата:

15 чэрвеня 2025

Месца:

Warsaw, ul. Nowogrodzka 84/86

Канферэнцыя пра будучыню Беларусі Reshape 2025

15 чэрвеня 2025 года ў Варшаве адбудзецца ключавая падзея для ўсіх, хто думае пра Беларусь у кантэксце глабальных трансфармацый свету — канферэнцыя Reshape 2025.

Канферэнцыя збярэ разам 150 прадстаўніц і прадстаўнікоў розных сфер — грамадскай-палітычнай сферы, сацыяльнага прадпрымальніцтва і журналістыкі — каб абмеркаваць месца дэмакратычнай Беларусі ў сённяшнім свеце.

Чаго мы дасягнулі за апошнія пяць гадоў, як змяніўся свет за гэты час, ці засталося ў ім месца для дэмакратычнай Беларусі, як бачаць нашу будучыню замежніцы і замежнікі, і чаго нам чакаць ад новай пяцігодкі — гэта будзем абмяркоўваць на Reshape 2025.  

Падзея будзе адбывацца з 12:00 да 17:00 па адрасе Warsaw, ul. Nowogrodzka 84/86. Уваход вольны, але па папярэдняй рэгістрацыі.

У праграме

11:45 – 12:00 – Рэгістрацыя (кава і прысмакі)
12:00 – 12:15 – Прывітальнае слова
12:15 – 13:15 – Што нам прынеслі апошнія пяць гадоў. Дэбаты
13:15 – 13:30 – Кава паўза 
13:30 – 14:30 – Ці верыць Захад у еўрапейскую Беларусь. Панэльная дыскусія
14:30 – 14:45 – Кава паўза 
14:45 – 15:30 – Як новае пакаленне бачыць наступную Беларусь. Серыя кароткіх выступаў 
15:30 – 15:45 – Кава паўза 
15:45 – 16:45 – 2030. Што чакаць ад новай пяцігодкі
16:45 – Развітальнае слова і фуршэт.

Не прапусці Reshape 2025 — магчымасць пераасэнсаваць нядаўняе мінулае, абмеркаваць цяперашнія выклікі і разам уявіць, якой можа быць Беларусь у наступныя гады.