падтрымаць нас

Падзеі адукацыйны курс

Кейс-клуб 2024 – Good governance

Дата:

09 лютага 2024

Кейс-клуб 2024 - Good governance

Цэнтр новых ідэй запрашае прыняць удзел у новым Кейс-клубе ЦНІ 2024 па тэме эфектыўнае кіраванне (good governance).

Што гэта

Кейс-клуб – інтэнсіўны чэмпіянат, падчас якога 4 каманды па 5 чалавек з дапамогай ментараў і ментарак будуць дэбатаваць і раcпрацоўваць policy paper па тэмах:

  • Удзел грамадства. Што рабіць, каб беларусы і беларускі зацікавіліся мясцовым кіраваннем
  • Тэхналагізацыя. Як выкарыстоўваць лічбавыя тэхналогіі ў эфектыўным кіраванні?
  • Фінансаванне. Дзе браць грошы на кіраванне і як размяркоўваць сродкі сярод грамадзян?
  • Гендарная роўнасць. Як улічваць гендарныя пытанні ў планаванні заканадаўства, дзяржаўнага бюджэту, сістэмы эфектыўнага кіравання?

Даты правядзення

Кейс Клуб пройдзе ў змяшаным фармаце:

  • анлайн частка: 4 сутрэчы з 15 па 29 лютага
  • афлайн частка: выезд пад Варшаву з 21 па 24 сакавіка

Што атрымаюць пераможцы

  • публікацыя policy paper на сайце Цэнтра новых ідэй
  • крутыя кнігі ад ЦНІ
  • прыгожы мерч
  • аплочваемая стажыроўка ў ЦНІ на 1 месяц

Чакаем вашыя заяўкі да 9 лютага!
👉 Падаць заяўку на ўдзел