Кейс-клуб – гэта двухдзённы інтэнсіўны чэмпіянат, падчас якога тры каманды па 5 чалавек будуць дэбатаваць і спаборнічаць за лепшы праект па вырашэнні сацыяльнага ці палітычнага выкліку:
- наступствы вайны ва Украіне для беларускага грамадства,
- пераадоленне палітычнага крызісу ў Беларусі,
- вонкавы вобраз Беларусі ў выніку палітычнага крызісу і вайны ва Украіне.
У межах Кейс-клуба каманды распрацуюць інтэрактыўную прэзентацыю свайго праекта, прымуць удзел у дэбатах, а каманда-пераможца атрымае падтрымку ад даследчыкаў ЦНІ ў распрацоўцы і публікацыі policy paper.
Кейс-клуб пройдзе афлайн 17–19 сакавіка ў Варшаве. Трансфер, пражыванне і харчаванне забяспечваецца арганізатарамі (візавая падтрымка не аказваецца).
Каб удзельнічаць у Кейс-клубе, запоўніце заяўку да 15 лютага.