падтрымаць нас

Падзеі

Дзе мы ў горадзе “М”?

Дата:

27 ліпеня 2024

Дзе мы ў горадзе “М”?

Urban Day у Магілёве.

Цэнтр новых ідэй і каманда “Новых Рэгіёнаў” запрашаюць на інтэрактыўную дыскусію “Дзе мы ў горадзе “М”? Urban Day у Магілёве”. Сустрэча адбудзецца ў панядзелак, 18 лістапада, а 18:30 у кнігарні “Читайбург” (вул. Ленінская, 41).

Уваход вольны. Рэгістрацыя на мерапрыемства — https://forms.gle/rz7JzLF8ZBJEnLdg6

Мы хочам прысвяціць гэтую сустрэчу нашаму гораду і тым, хто робіць яго лепшым. Будзем размаўляць пра тое, як лепш змяняць гарадское асяроддзе (як распавядаць пра экалагічныя праблемы бабулям ці дасылаць фота чарговай ямы ў 115.бел). Паспрабуем скласці спіс простых і карысных справаў, якія зробяць Магілёў крышачку лепшым (і колькі гэта зойме часу). А таксама абмяркуем самыя гарачыя ўрбаністычныя тэмы і паглядзім, як Магілёў выглядае ў параўнанні з іншымі гарадамі.

У вас будзе магчымасць задаць сваё пытанне, паспрачацца з экспертамі ды проста файна правесці час! Пасля дыскусіі будзем рады працягнуць размовы ў нефармальнай атмасферы і за келіхам віна.

Дзе мы ў горадзе “М”?