Медыйны вобраз Беларусі за мяжой: маніторынг замежных СМІ за 2025 год

Цэнтр новых ідэй запрашае на прэзентацыю штогадовага даследавання-маніторынгу, які адсочвае, як Беларусь прадстаўляецца ў міжнародных медыях.
Даследаванне грунтуецца на аналізе 8694 публікацый у 37 медыях з 10 краін і спалучае ручны і аўтаматызаваны кантэнт-аналіз.
Падчас прэзентацыі абмяркуем:
- якія тэмы і падзеі фармуюць вобраз Беларусі ў замежных СМІ;
- як змяняецца роля ўлады, грамадства і дэмакратычных сіл у медыя;
- якія наратывы дамінуюць у розных краінах;
- як трансфармуецца ўспрыманне Беларусі ў міжнароднай прасторы.
Спікерка: Дар’я Урбан, аўтарка даследавання, кіраўніца даследаванняў ЦНІ
Мадэратарка: Наталля Белікава, кіраўніца міжнароднага аддзела беларускага Прэс-клуба.
Калі?
13 траўня, 11:00 (CET)
Дзе?
На YouTube (націсні на званочак, каб не забыцца пра трансляцыю)