Новы набор у Школу маладых рэфарматараў і рэфарматарак
Цэнтр новых ідэй пачынае набор у Школу маладых рэфарматараў і рэфарматарак. Яна пройдзе з 4 кастрычніка па 4 лістапада.
Цэнтр новых ідэй пачынае набор у Школу маладых рэфарматараў і рэфарматарак. Яна пройдзе з 4 кастрычніка па 4 лістапада.
Школа Маладых Рэфарматараў – гэта інтэнсіўная адукацыйная праграма, якая пройдзе ў анлайн-фармаце і будзе складацца з 3 сэнсавых блокаў: палітыка і дзяржаўнае ўпарадкаванне, эканоміка, сацыяльная сфера. Падчас анлайн-школы разам з беларускімі экспертамі і эксперткамі мы будзем разбірацца, як працуе дзяржава і як яе могуць палепшыць рэформы.
Мы шукаем актыўных беларусаў і беларусак ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, якія толькі пачынаюць свой шлях у вывучэнні сацыяльных, палітычных і эканамічных працэсаў і жадаюць паглядзець на дзяржаву праз прызму рэформаў. Што будзе адбывацца:
- больш за 20 лекцый пра рэформы, беларускае грамадства, палітыку, эканоміку і шмат чаго цікавага
- праца ў камандах разам з крутымі ментарамі і ментаркамі
- сустрэчы, outdoor лекцыі
👉 Падавайце заяўкі да 30 верасня