Пакаленне нявызначанасці: як жыве беларуская моладзь сёння

Як маладыя беларусы жывуць у ўмовах нестабільнасці і нявызначанасці? Якія стратэгіі яны выбіраюць: адаптавацца, чакаць ці дзейнічаць? І як гэта ўплывае на іх планы, каштоўнасці і бачанне будучыні? Цэнтр новых ідэй запрашае на анлайн-прэзентацыю новага даследавання, прысвечанага досведу і паводзінам беларускай моладзі ў сітуацыі працяглага крызісу.
Даследаванне прэзентуе Дар’я Урбан, кіраўніца даследаванняў у Цэнтры новых ідэй.
Рэцэнзентам выступіць незалежны сацыёлаг Максім Кудрэвіч.
Мадэратар: Антон Раднянкоў, старшыня Рады Цэнтра новых ідэй.
Калі?
8 красавіка, 15:00 (CET)
Фармат:
Прэзентацыя пройдзе анлайн, глядзіце трансляцыю на YouTube-канале Цэнтра новых ідэй.
Падчас сустрэчы абмяркуем:
- як змяняюцца жыццёвыя стратэгіі маладых беларусаў;
- узровень трывожнасці і адаптацыі да новай рэальнасці;
- планы на будучыню і стаўленне да міграцыі;
- што гэта значыць для беларускага грамадства ў доўгатэрміновай перспектыве.
Далучайцеся, каб першымі пазнаёміцца з вынікамі даследавання і паслухаць дыскусію па тэме.