падтрымаць нас

Падзеі

Як пандэмія каранавіруса змяняе сусветную палітыку і эканоміку?

Як пандэмія каранавіруса змяняе сусветную палітыку і эканоміку?

Ужо вядома, што пасля COVID-19 наш свет будзе іншым. Каб лепш зразумець, да чаго рыхтавацца, паразмаўляем пра тыя працэсы, якія ўжо сёння адбываюцца ў свеце.

Запрашаем на нашу першую анлайн-дыскусію ўжо ў наступны чацвер, 9 красавіка. Пачатак у 15:30.

Спікеры:

Рыгор Астапеня, заснавальнік Цэнтра новых ідэй і эксперт Chatham House.
Кацярына Барнукова, акадэмічная дырэктарка Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC.

Дыскусія будзе праходзіць праз праграму Zoom, а таксама мы зладзім трансляцыі праз Facebook ды YouTube. Зарэгістравацца на анлайн-дыскусію:  https://bit.ly/3e5mpHp

Рыгор пачне са зменаў у міжнароднай палітыцы, перспектываў узмацнення нацыяналізму і магчымасці адыходу ад глабалізацыі. Кацярына распавядзе пра ўдар каранавірусу па сусветнай эканоміцы і гандлі ды спробы краінаў зменшыць гэтыя катастрафічныя наступствы.

Анлайн-дыскусія будзе цягнуцца каля 45 хвілін: першыя 25 хвілін будуць прысвечаны выступам экспертаў, а яшчэ 20 хвілін застанецца на пытанні аўдыторыі.