Што чакае беларускую фінансавую сістэму
Далучайцеся да анлайн-дыскусіі ў чацвер, 30 красавіка.
За мінулыя некалькі гадоў беларускія эканамічныя ўлады здолелі пабудаваць макраэканамічную стабільнасць, дасягнулі нізкай інфляцыі і раўнаважнага курсу рубля. Цяпер гэтыя дасягненні выпрабоўваюцца новым крызісам.
Анлайн-дыскусія пра будучыню беларускай фінансавай сістэмы адбудзецца 30 красавіка ў 15:30.
Зарэгістравацца на дыскусію: https://bit.ly/2xxAtct
Спікеры:
Міхаіл Чэпікаў, эканаміст, старшы выкладчык БДУ;
Зміцер Крук, старшы даследчык аналітычнага цэнтра BEROC.
Спікеры раскажуць, што найбольш пагражае беларускай фінансавай сістэме, якія захады могуць дапамагчы і ці пагражае нам падзея на літару “Д”. Мы пагутарым пра асноўныя шляхі да захавання макраэканамічная стабільнасці і акрэслім тыя нашы моцныя бакі, якія мы можам недаацэньваць.
Анлайн-дыскусія будзе цягнуцца каля 45 хвілін: першыя 25 хвілін будуць прысвечаны выступам экспертаў, а яшчэ 20 хвілін застанецца на пытанні аўдыторыі.