падтрымаць нас

Падзеі

Маладым рэалізавацца ў Беларусі (не) магчыма?

Дата:

18 чэрвеня 2024

Маладым рэалізавацца ў Беларусі (не) магчыма?

Далучайцеся да Pre-party Школы маладых рэфарматараў

Моладзевая школа Цэнтра новых ідэй вяртаецца, а выпускнікі і выпускнічкі мінулага набору Школы маладых рэфарматараў запрашаюць вас на нефармальную дыскусію напярэдадні!

Калі і дзе: 14 чэрвеня, 17:30 – 19:00, ZOOM
Зарэгістравацца на падзею: https://bit.ly/youth-rocks

Спікеры:

Алана Гебрэмарыям, сузаснавальніца Моладзевага блоку, чаліня Рады ЗБС

Аляксандр Ганчаронак, кантрыб’ютар Цэнтра новых ідэй і вядоўца падкаста Пляцоўка

Глеб Ляпейка, актывіст Еўрапейскага моладзевага парламента

Мадэратарка: Дзіяна Ляшкевіч, Цэнтр новых ідэй

Выпускнікі і выпускніцы Школы маладых рэфарматараў падзеляцца гісторыямі поспехаў і правалаў, звязаных з сваімі ініцыятывамі і актывізмам і дадуць карысныя парады тым маладзёнам, якія хочуць пачаць нешта сваё ці далучыцца да пэўных арганізацый ці ініцыятываў. А таксама вы даведаецеся больш пра Школу і чаму варта прыняць у ёй удзел.

Мерапрыемства пройдзе ў фармаце fireside chat – гэта значыць, што ў спікераў і спікерак не будзе фармальных і загадзя падрыхтаваных прэзентацый, а размова будзе максімальна нефармальнай.

Больш пра Школу маладых рэфарматараў можна прачытаць па спасылцы, заяўкі прымаюцца да 17 чэрвеня: https://newbelarus.vision/school-2020/