падтрымаць нас

Падзеі прэзентацыя даслеавання

Медыйны вобраз Беларусі за мяжой: маніторынг замежных СМІ за 2024 год

Дата:

17 красавіка 2025

Месца:

Online

Медыйны вобраз Беларусі за мяжой: маніторынг замежных СМІ за 2024 год

Пасля пратэстаў 2020-га Беларусь на кароткі час апынулася ў фокусе замежных медыя. Аднак потым цікавасць да нашай краіны паступова змяншалася. 

Якой Беларусь паўстае ў вачах замежнікаў сёння? Каб адказаць на гэтае пытанне было прааналізавана 3759 артыкулаў з 20 міжнародных медыя з 10 краін!

І цяпер аўтарка даследавання Леся Руднік гатова расказаць:

  • Як згадваюцца беларускія ўлады, грамадства і дэмакратычныя сілы ў замежных СМІ;
  • Якія вобразы Беларусі ствараюць сусветныя СМІ;
  • Як змянялася ўвага да краіны цягам апошніх гадоў.

Мадэраваць мерапрыемства будзе палітычны аналітык і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.

Далучайцеся да прэзентацыі, каб першымі даведацца, што менавіта свет піша і думае пра Беларусь.

Калі?

17 красавіка, 10:00 (CET)

Дзе?

На YouTube (націсні на званочак, каб не забыцца пра трансляцыю)