падтрымаць нас

Падзеі Зборка

Прыходзь на восеньскую зборку

Дата:

29 верасня 2025

Месца:

WeWork, Prosta 20

Прыходзь на восеньскую зборку

Цэнтр новых ідэй запрашае на восеньскую зборку, якая пройдзе 29 верасня ў Варшаве! Вас чакае панэльная дыскусія, праз якую медыя-эксперты паспрабуюць адказаць на пытанне: ці перамагла беларуская дзяржаўная прапаганда ў Тэлеграме.

Тэлеграм у Беларусі стаў адной з галоўных пляцовак для распаўсюджвання інфармацыі. Падчас пратэстаў 2020 года ён быў інструментам грамадзянскай самаарганізацыі, а цяпер усё больш выкарыстоўваецца і дзяржаўнай прапагандай.

Падобныя працэсы адбываюцца і ў іншых краінах: у Расіі дзяржава абмяжоўвае доступ да незалежных каналаў і актыўна прасоўвае ўласныя; у Іране і Турцыі ўлады спрабуюць кантраляваць сацсеткі праз рэгуляцыі і блакіроўкі; у Кітаі папулярныя платформы цалкам інтэграваныя ў сістэму дзяржаўнага кантролю.

Сёння ў Беларусі аўдыторыя буйных праўладных каналаў у Тэлеграме перавышае 200 тысяч падпісчыкаў. Для параўнання: у самага вялікага незалежнага медыя — каля 124 тысяч, а ў канала Святланы Ціханоўскай — каля 19 тысяч. Гэта ставіць пытанне: ці захоўвае Тэлеграм патэнцыял як стратэгічны рэсурс для дэмакратычных сіл? І якія магчымасці ўсё яшчэ ёсць у беларускіх медыя, каб канкураваць за аўдыторыю?

Спікеры:

  • Максім Кудрэвіч — незалежны сацыёлаг
    Раскажа, якое месца займаюць медыя ў тэлеграме ў жыцці беларусаў і беларусак у краіне і за мяжой.
  • Фёдар Паўлючэнкагалоўны рэдактар Reform.news
    Раскажа, як незалежныя СМІ ўтрымліваюць аўдыторыю ў Беларусі.
  • Яўген Казарцаўжурналіст
    Раскажа пра мэты і выклікі вядзення ТГ-каналаў буйнымі медыя.

Мадэратарка:

Вера Моніна, малодшы даследчык Цэнтра новых ідэй, журналіст.

Праграма:    

18:00 – 18:20 — збор, знаёмства, нефармальны нэтворкінг
18:20 – 18:25 — адкрыццё Зборкі
18:30 – 19:40 — панэльная дыскусія
19:40 – 20:30 — піца і нэтворк

Рэгістрацыя абавязковая!