падтрымаць нас

Падзеі

Ці можа і павінна беларуская мова стаць мовай большасці

Ці можа і павінна беларуская мова стаць мовай большасці

Запрашаем на жывую сустрэчу з Алінай Коўшык і Канстанцінам Каверыным у Варшаве. Размова адбудзецца 10 лістапада ў 19:00 па Варшаве. Для ўдзелу неабходна рэгістрацыя.

Цэнтр новых ідэй разам з Прэс-клубам і Банкам ідэй працягваюць “Размовы пра будучыню” — серыю дыскусій, на якіх найлепшыя беларускія і замежныя эксперты будуць абмяркоўваць вобраз будучай Беларусі, галоўныя выклікі і неабходныя рэформы. Ці маюць беларускія інтэлектуалы разуменне, як змяняць краіну? Якія галіны варта рэфармаваць у першую чаргу і з якімі цяжкасцямі мы сутыкнемся на гэтым шляху? Гэта першы сезон размоваў, у выніку якіх будзе падрыхтаваны аналітычны зборнік “Чарнавік беларускіх рэформ”. 

Пасля лютага 2022 ў рэгіёне абвастрылася праблема нацыянальнай ідэнтычнасці. Выбух цікавасці да свайго таксама не абышоў і беларусаў, якія пачалі больш актыўна заяўляць і асэнсоўваць сябе ў тым ліку праз мову. Але наколькі гэта доўгатэрмінова? Ці могуць беларусы зрабіць беларускую мову мовай большасці? Ці мы мусім імкнуцца да гэтай мэты? Ці ёсць шанец дамагчыся гэтага без дзяржавы? Што можна стварыць у замежжы?

Каб удзельнічаць у мерапрыемстве ў Варшаве, абавязкова зарэгіструйцеся.

Выступоўцы:

  • Аліна Коўшык, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінету, былая журналістка і грамадская актывістка.
  • Канстанцін Каверын, журналіст, вядучы шоў “Обычное утро”.

Мадэратар:

  • Алесь Ганчаронак, даследчык BEROC і кантрыб’ютар Цэнтра новых ідэй.

Серыя сустрэч ладзіцца Цэнтрам новых ідэй супольна з Прэс-клубам. Інфармацыйны партнер — Банк ідэй.