падтрымаць нас

Падзеі

Reshape 2017 – Framing the Future of Belarus

Дата:

18 чэрвеня 2024

Reshape 2017 – Framing the Future of Belarus
Мы рыхтуем канферэнцыю, на якую вы дакладна павінны трапіць!


Анлайн-часопіс “Ідэя”
запрашае на канферэнцыю “Reshape 2017 – Framing the Future of Belarus”.

Немагчыма стаць сучаснай краінай без планаў і прагнозаў на будучыню. Калі мы хочам, каб Беларусь дасягнула поспеху, то павінны разумець, куды скіраваная хада гісторыі. Новая канферэнцыя “Ідэі” акурат пра гэта. Reshape 2017 збярэ новае пакаленне беларусаў, каб разам асэнсаваць галоўныя сусветныя трэнды і абмеркаваць будучыню нашай краіны.

Галоўныя тэмы канферэнцыі: новая эканоміка, трансфармацыя грамадства, будучыня медыяў.

Канферэнцыя адбудзецца 8 кастрычніка (12:00 – 19:00) ў прасторы EventSpace (Мінск, вул. Кастрычніцкая 16а). Уваход бясплатны, паводле рэгістрацыі: https://goo.gl/forms/GKxYf6bTKFQk78Yx1

Канферэнцыя будзе складацца з двух keynote-выступаў, а таксама трох панэльных дыскусій. Каб захаваць жвавасць у часе кожнай панэлі, мы задамо 5 пытанняў кожнаму выступоўцу і дамо толькі адну хвіліну на адказ. Пры гэтым кожны прысутны на канферэнцыі будзе мець магчымасць задаць сваё пытанне.

Мы зрабілі адмысловую старонку канферэнцыі, дзе ўсё вельмі падрабязна: reshape.ideaby.org

Праграма:

 

Reshape 2017 – Framing the Future of Belarus

За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловай старонцы reshape.ideaby.org і групах у Facebook і ва “УКантакце”.