• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Reshape 2023 — framing the future of Belarus

    Запрашаем вас на канферэнцыю Reshape 2023 — framing the future of Belarus, якая пройдзе 10 чэрвеня з 14:00 па 19:00 у Варшаве (ul Foksal 11).

    Беларусь праходзіць праз адно з найвялікшых выпрабаванняў у сваёй гісторыі. Здаецца, што хада гісторыі прыспешылася, але пры гэтым магчыма, што яна будзе ісці толькі ў адваротным накірунку.

    Таму прыйшоў час інакш перазбіраць Беларусь. Глабальную, але звязаную з домам. Сучасную, але з глыбокімі каранямі. Цэласную, няхай пакуль і падзеленую лёсам.

    Запрашаем вас да абмеркавання сучаснасці і будучыні Беларусі на канферэнцыі Reshape 2023 — framing the future of Belarus, якая пройдзе 10 чэрвеня з 14:00 па 19:00 у Варшаве (ul Foksal 11). Разам з лепшымі беларускімі экспертамі і эксперткамі мы пагутарым пра беларускае грамадства, эканоміку, палітыку і медыя. Мерапрыемства ладзіцца Цэнтрам новых ідэй разам з Банкам ідэй

    Далучайся, каб будаваць будучыню краіны разам! Спасылка на рэгістрацыю.

    Праграма хутка з’явіцца на сайце. А пакуль можна паглядзець, як гэта было анлайн у мінулым годзе.

    ПаказацьСхаваць каментары